Dorians — рок-гурт з Ерэвана, Арменія, створаны ў чэрвені 2008 года Ваагнам Геваргянам, які з’яўляецца прадзюсарам гурта.

Dorians
Гурт «Dorians» падчас выступу на конкурсе песні Еўрабачанне 2013
Гурт «Dorians» падчас выступу на конкурсе песні Еўрабачанне 2013
Асноўная інфармацыя
Жанр хард-рок
прагрэсіўны рок
Гады 2008 — цяперашні час
Краіна  Арменія
Горад Ерэван
Адкуль Ерэван
Мова песень Армянская, англійская
Склад
Гор Суджан
Гагік Хадавірдзі
Арман Пахлеванян
Эдгар Саакян
Арман Джалалян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У лютым 2009 года гурт удзельнічаў у адборы для ўдзелу ў конкурсе Еўрабачанне. У красавіку 2009 года гурт выйграў узнагароду «Найлепшы дэбют» на армянскай музычнай прэміі Ташыр ў Маскве.

У чэрвені 2009 года гурт сыграў свой сольны гала-канцэрт у Ерэване, адзначыўшы свой першы юбілей. У лістападзе 2010 года калектыў даў чатыры сольных канцэрты ў Маскве.

У 2011 годзе Dorians заваявалі адразу 3 прэміі Армянскай нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыях «Найлепшы рок-гурт», «Найлепшае відэа» і «Найлепшы вакал».[1]

У красавіку 2011 года гурт выпусціў свой першы студыйны альбом «Fly», які быў запісаны на студыі «IPS» у Бруселі і выпушчаны студыяй «Translab» у Парыжы.

У жніўні 2011 года гурт выступіў у якасці разагрэву падчас канцэрту Сержа Танкяна ў Ерэване.[2][3]

13 снежня 2011 Dorians перамаглі ў намінацыях «Rock!» і «Найлепшы вакал» на VAN Music Awards 2011.[4]

10 верасня ў спартыўна-канцэртным комплексе імя. К. Дземірчана і 13 верасня ў Нагорным Карабаху адбыліся гала-канцэрты гурта Dorians сумесна з клавішнікам Дэрэкам Шэрынянпм. Спецыяльным госцем канцэрту быў Глен Х'юз.[5][6]

Гурт з песняй «Lonely Planet» прадставіў Арменію на конкурсе песні Еўрабачанне 2013,[7][8][9] заняўшы ў фінале 18-е месца.[10]

Зноскі

Спасылкі правіць