DualShock (зарэгістраваны як DUALSHOCK, часам завецца Dual Shock) — стандартны аналагавы гульнявы кантролер для прыставак PlayStation, PlayStation 2 і PlayStation 3 з функцыяй зваротнай сувязі ў выглядзе вібрацыі. DualShock упершыню быў прэзентаваны ў Японіі ў канцы 1997 года, у ЗША — у траўні 1998 года; яго продажы паўсюль былі вельмі паспяховымі. Упершыню прапанаваны ў якасці другаснай перыферыі для PlayStation, з цягам часу геймпад выціснуў як арыгінальны лічбавы кантролер, так і аналагавы Sony Dual Analog Controller і ў далейшым ужо пастаўляўся ў камплекце з прыстаўкай.

DualShock
DualShock 2
DualShock 3

Гісторыя правіць

Сямейства кантролераў кампаніі Sony пачало развіццё ў 1994 годзе з выхадам гульнявой прыстаўкі PlayStation. Першапачаткова кантролер (у той час яшчэ без назвы) не меў аналагавых джойстыкаў, яны з’явіліся ў другім пакаленні кантролераў Sony — у мадэлі Dual Analog, папярэдняй DualShock. У сакавіку 1999, разам з запускам PlayStation 2, быў прэзентаваны DualShock 2, які стаў распаўсюджвацца ў камплекце з прыстаўкай. Напачатку разам з PlayStation 3 пастаўляўся кантролер Sixaxis, пераемнік кантролера DualShock, аднак зараз у камплекце з PlayStation 3 пастаўляецца анансаваны на Tokyo Game Show (2007) кантролер DualShock 3.

Вібрацыя правіць

DualShock атрымаў сваю назву дзякуючы двум убудаваным вібраматорам. Яны кіраваліся праграмным забеспячэннем прыстаўкі і забяспечвалі лепшае ўзаемадзеянне з гульнёй.

У момантах, вызначальных распрацоўшчыкамі кожнай гульні, вібраматоры запускаліся з рознай магутнасцю і працягласцю, дазваляючы «адчуць» падзеі, якія адбываюцца на экране. Так, у гоначных гульнях удар машыны аб борт трасы выклікаў кароткачасовае «скалынанне» кантролера, ствараючы ілюзію таго, што ў руках гульца — штурвал гоначнага баліда. У 3D-шутэрах стральба са зброі суправаджалася «дрыгаценнем» кантролера, які таксама ствараў дэзарыентацыю гульца пры раненні кіраванага героя. А напрыклад у гульнях серыі Crash Bandicoot вібрацыя ўжывалася пры сутыкненнях з супраціўнікам, асабліва цвёрдымі рэчамі, пры скоках і атакуючых рухах.

Вібрацыя ўжывалася і ў больш нестандартных выпадках — у серыі жудас-гульняў Silent Hill яна перадавала пульс галоўнага героя. У сцэнах, дзе герой адчуваў страх ці напружанне, пульс пачашчаўся, дазваляючы гульцу вастрэй адчуваць эмацыянальны бок гульні.

Узнагарода Эммі правіць

8 студзеня 2007 года за гульнявы кантролер DualShock кампанія Sony атрымала прэмію Эммі «за распрацоўку перыферыі і ўплыў, аказаны на тэхналогію гульнявых кантролераў».

Значэнні піктаграм на кнопках правіць

 
Схема DualShock 3

У канцы жніўня 2010 года дызайнер для кансоляў PlayStation Тэію Гото (англ.: Teiyu Goto) распавёў аб тым, што значаць піктаграмы на кнопках кантролераў для кансоляў Sony. У той час, як іншыя кампаніі прызначалі кнопкам родныя літары алфавіту ці колеры, дызайнеры Sony для PlayStation жадалі падаць гульцым нешта больш простае для запамінання[1]:

  •   трохкутнік — сімвалізуе пункт гледжання ці напрамак;
  •   квадрат — сімвалізуе аркуш паперы ці меню;
  •   круг — сімвалізуе станоўчы адказ на пытанне (Японія);
  •   крыж — сімвалізуе адмоўны адказ на пытанне (Японія).

Варта заўважыць, што на ўсіх тэрыторыях, акрамя Японіі, кнопка з піктаграмай крыжа ўжываецца для пазначэння станоўчага адказу на пытанне, а з піктаграмай круга — для адмоўнага.

Мадэлі DualShock 3 правіць

Усе мадэлі кантролера падыходзяць для ўсіх мадэляў гульнявой прыстаўкі PS3.

Кантролер DualShock 3 абавязкова прадаецца ў камплекце з гульнявой прыстаўкай PS3, а таксама прадаецца асобна і ў камплектах з гульнямі.

Мадэлі DualShock 3 для спажыўца, акрамя адрозненняў у прызначэнні кнопак з піктаграмамі круга і крыжа, адрозніваюцца адзін ад аднаго колерам і рэгіёнам прадажаў. Адрозненне кантролера па рэгіёнах палягае ва ўжыванні інструкцый і тэксту на пакунку кантролера на мовах, характэрных для пэўнага рэгіёну продажаў. Гарантыйнае абслугоўванне ажыццяўляецца на тэрыторыі рэгіёну продажаў пэўнай мадэлі кантролера.

Пазначэнне мадэляў кантролера складаецца з 8-11 сімвалаў. Першыя сем сімвалаў пазначэння мадэлі аднолькавыя для ўсіх мадэляў DualShock 3 — СECHZC2, з якіх першыя чатыры цалкам супадаюць з першымі чатырма сімваламі ў пазначэнні мадэляў PS3 — CECH, пяты і шосты сімвалы тлумачаць, што прылада з’яўляецца бесправодным кантролерам — ZC, сёмы сімвал (лічба 2) тлумачыць, што гэта кантролер DualShock 3 (для кантролера SIXAXIS ужывалася лічба 1). Восьмы сімвал пазначае рэгіён продажаў. Расшыфроўка рэгіёнаў продажаў [2]:

  • Рэгіён R: Расія.
  • Рэгіён E: Еўропа (уключаючы Вялікабрытанію і Ірландыю), Сярэдні Ўсход, Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя (Акіянія), а таксама Расія, Украіна, Індыя, Цэнтральная Азія.
  • Рэгіён H: Ганконг, Сінгапур, Малайзія (Усходняя Азія).
  • Рэгіён U: ЗША, Канада (Паўночная Амерыка), Мексіка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.
  • Рэгіён J: Японія.

Прыклады пазначэнняў кантролера DualShock 3:

CECHZC2R — кантролер DualShock 3 для продажу ў Расіі, чорнага колеру;
СECHZC2EMB — кантролер DualShock 3 для продажу ў Еўропе, блакітнага колеру

Варыянты пазначэння кантролера: часам паміж чацвёртым і пятым сімваламі ставіцца злучок, а сімвалы, якія пазначаюць колер, пішуцца літарамі меншага памеру і прысутнічае прабел паміж сімваламі, якія пазначаюць колер, і іншымі сімваламі пазначэння кантролера.

Колеры кантролера DualShock 3
№ п/п Колер Сімвалы колеру ў пазначэнні кантролера Фірмовая назва колеру кантролера на пакунку Варыянты продажу кантролера Асаблівасці
1 Чорны Адсутнічаюць 1 варыянт — адсутнічае,

2 варыянт — PIANO BLACK, 3 варыянт — CHARCOAL BLACK

Прадаецца асобна, з гульнявой прыстаўкай, у камплекце з гульнямі 2 варыянт — продажы скончаны
2 Белы (1 варыянт) CW CERAMIC WHITE Прадаецца асобна і з гульнявой прыстаўкай
3 Белы (2 варыянт) LW CLASSIC WHITE Прадаецца асобна і з гульнявой прыстаўкай
4 Белы (3 варыянт) Невядома Адсутнічае Прадаецца асобна, пачатак продажаў прысвечана да пачатка продажаў гульні MLB11:The Show На аблічным баку кантролера нанесены чырвоныя палоскі, абмежаваны выпуск, продажы скончаны
5 Чырвоны (1 варыянт) DR DEEP RED Прадаецца асобна і ў камплекце з гульнямі
6 Чырвоны (2 варыянт) SR SCARLET RED Прадаецца з гульнявой прыстаўкай
7 Сіні (1 варыянт) МВ METALLIC BLUE Прадаецца асобна і ў камплекце з гульнямі
8 Сіні (2 варыянт) GT TITANIUM BLUE Прадаецца з гульнявой прыстаўкай і гульнёй GRAN TURISMO 5 Абмежаваны выпуск, продажы скончаны
9 Сіні (3 варыянт) SB SPLASH BLUE Прадаецца з гульнявой прыстаўкай
10 Серабрысты SS SATIN SILVER Прадаецца асобна і з гульнявой прыстаўкай
11 Блакітны YB CANDY BLUE Прадаецца асобна
12 Празрыста сіні OBX COSMIC BLUE Прадаецца асобна і ў камплекце з гульнямі Скрозь корпус бачныя абрысы дэталяў кантролера
13 Празрыста чырвоны RQX CRIMSON RED Прадаецца асобна Скрозь корпус бачныя абрысы дэталяў кантролера
14 Ружовы СP CANDY PINK Прадаецца асобна
15 Зялёны JG JUNGLE GREEN Прадаецца асобна і ў камплекце з гульнямі Аблічны бок кантролера — зялёны, адваротны бок — шэры
16 Хакі CM URBAN CAMOUFLAGE Прадаецца асобна Па ўсім корпусе кантролера нанесены трохколерны малюнак
17 Пясчаны UNX невядома Прадаецца асобна і ў камплекце з гульнёй Uncharted 3:Drake’s Аблічны бок — двухколерная камбінацыя пясчанага колеру з карычневымі плямамі, адваротны бок — карычневы
18 Шэры Невядома GUN-METAL GREY Прадаецца з гульнявой прыстаўкай Абмежаваны выпуск, продажы скончаны
19 Цёмна-шэры Невядома СLOUD BLACK Прадаецца з гульнявой прыстаўкай Абмежаваны выпуск, продажы скончаны
20 Залаты Невядома MAGICAL GOLD Прадаецца ў камплекце з гульнявой прыстаўкай і гульнёй Абмежаваны выпуск

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Luke Plunkett. What Do The Buttons On The PlayStation Controller Mean?. kotaku (25 жніўня 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 26 жніўня 2010.
  2. PSPx форум - Показать сообщение отдельно - [FAQ] Понижение прошивки с 3.56 и выше на 3.55

Гл. таксама правіць