EUREKA (англ.: European Research Coordination Agency) — еўрапейскае агенцтва каардынацыі даследаванняў. Сумесная праграма еўрапейскіх краін у галіне навуковых даследаванняў і доследна-канструктарскіх распрацовак.

Праграма была створана з мэтай скарачэння і ліквідацыі адставання заходнееўрапейскіх краін ад ЗША і Японіі ў навукова-тэхнічнай сферы.

Гісторыя правіць

«Эўрыка» была заснавана «Парыжскай Дэкларацыяй» 17 ліпеня 1985, і яе прынцыпы зацверджаны на больш позняй Гановерскай Дэкларацыі, падпісанай Міністрамі 6 лістапада 1985.

«Эўрыка» мае 41 паўнапраўнага члена, уключаючы Еўрапейскі саюз, прадстаўлены Еўрапейскай камісіяй. Сярод гэтых 41 удзельніка ўсе 28 дзяржаў-членаў ЕС. Апошняй дзяржавай-членам ЕС, якая далучылася да «Эўрыка», была Балгарыя (2010).

Напрамкі дзейнасці правіць

«Эўрыка» не прымае ўдзелу ў ваенных даследаваннях.

Асноўны дакумент — Хартыя праграмы «Эўрыка». Яна вызначае мэты, арганізацыйныя прынцыпы і асноўныя напрамкі супрацоўніцтва краін удзельніц праграмы.

Сяброўства правіць

 
     Краіна-удзельнік      Краіна-назіральнік      NIP
Краіна-удзельнік Рэгістрацыя
  Аўстрыя 1985
  Бельгія 1985
  Балгарыя 2010
  Харватыя 2000
  Кіпр 2002
  Чэхія 1995
  Данія 1985
  Эстонія 2001
  Фінляндыя 1985
  Францыя 1985
  Германія 1985
  Грэцыя 1985
  Венгрыя 1992
  Ісландыя 1986
  Ірландыя 1985
  Ізраіль 2000
  Італія 1985
  Латвія 2000
  Літва 1999
  Люксембург 1985
  Паўночная Македонія 2008
  Мальта 2006
  Манака 2005
  Чарнагорыя 2012
  Нідэрланды 1985
  Нарвегія 1985
  Польшча 1995
  Партугалія 1985
  Румынія 1997
  Расія 1993
  Сан-Марына 2005
  Сербія 2002
  Славакія 2001
  Славенія 1994
  Іспанія 1985
  Швейцарыя 1985
  Швецыя 1985
  Турцыя 1985
  Украіна 2006
  Вялікабрытанія 1985
Еўрапейскі саюз 1985
Краіна-назіральнік Рэгістрацыя
  Рэспубліка Карэя 2009
  Канада 2012

Найбольш вядомыя праекты правіць

Спасылкі правіць