Endromis versicolora — від матылькоў з сямейства Endromidae.
Endromis versicolora |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Род: | Endromis Ochsenheimer, 1810 |
Від: | Endromis versicolora |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Endromis versicolora
|
|
Даўжыня пярэдняга крыла да 30-40 мм. Размах крылаў самак 65-75 мм, самцоў 30-60 мм. Самка значна буйней. Асноўны фон пярэдніх і задніх крылаў вохрава-карычневы з белымі плямамі і светлым напыленнем. Пярэднія крылы шырокія, чырванавата-жоўтага колеру са шматлікімі шэрымі і бурымі плямамі, а таксама папярочнымі звілістымі вузкімі перавязямі. У вяршыні пярэдніх крылаў ярка выяўленыя тры белых плямы трохкутнай формы, размешчаныя ступеніста. Заднія крылы круглявыя, шаравата-жоўтага колеру з бурымі плямамі на вяршыні і ўздоўж вонкавага краю. Заднія крылы таксама маюць вузкую звілістую цёмную перавязь у сярэдняй частцы. Верхні бок цела буры з доўгімі жаўтлява-шэрымі або аранжавымі валасінкамі, больш густымі на грудзях. Цела тоўстае, пакрыта доўгімі густымі валасінкамі.
Яйцы размяшчаюцца групамі. Маладыя вусені жывуць групамі, дарослыя — адзіночна. Вусені маладога ўзросту цёмна-бурыя, валасатыя. Калі іх патрывожыць, падымаюць пярэдні канец цела дагары. Вусені апошняга ўзросту голыя, зялёнага колеру, іх цела пакрыта шматлікімі дробнымі кропкамі і светлымі касымі палосамі па баках, з белай паласой на спіне. Дыхальцы белага колеру. Вусені шмат’ядныя, хоць асноўным кормам для іх служыць бяроза. У якасці кармавых раслін таксама адзначаны вольха, граб, ляшчына, ліпа і некаторыя іншыя драўняныя пароды (вольха чорная (Alnus glutinosa)[1] і ліпа драбналістая (Tilia cordata)).[2]. Акукленне адбываецца з канца ліпеня да сярэдзіны жніўня. Зімуе кукалка[3].
Распаўсюджанне
правіць
Шырока распаўсюджаны ў Еўропе, Расіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, Амуры, Каўказе і ў Арменіі. Таксама арэал уключае Кітай, Прыамур’е і Прымор’е[2].
На працягу года мае 1 пакаленне. Час лета з сакавіка па пачатку мая, да сярэдзіны чэрвеня (у больш халодных шыротах Заходняй Сібіры). Самцы актыўныя ў дзённы час і да змяркання, самкі ж актыўныя ноччу[1]. Сутачная актыўнасць з 22.40 да 01.40 у самак і з 08.20 да 12.40 і 15.00 да 19.00 у самцоў[3]. Распаўсюджаны ў іглічна-шыракалістых, пойменных лясах і па «бярозавых калках».
Вылучаюць два падвіды[4].
- Endromis versicolora asiaeorientis Warnecke
- Endromis versicolora eichleri Alberti
Зноскі