Eresidae — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства Eresoidea.

Eresidae

Самец Eresus kollari
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eresidae C. L. Koch, 1851[1]

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  847721
NCBI  175333
EOL  8796

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаныя па ўсім Старым Свеце, найбольшая разнастайнасць прадстаўлена ў Афрыцы; адзін від вядомы з Бразіліі.

Апісанне правіць

Гэта буйныя, звычайна цёмнаафарбаваныя, павукі. Маюць тры шэрагі вачэй: у першым — 2, у другім — 4, у трэцім — 2 вока. Заднія вочы шырока расстаўленыя, пярэднія размешчаны кампактна. Хеліцэры буйныя, выступаючыя. Стэрнальны шчыт доўгі і вузкі. Ногі тоўстыя, з нешматлікімі кароткімі шчацінкамі, схаванымі густымі валасінкамі. Пярэднія павуцінневыя бародаўкі шырока рассунутыя, даўжэйшыя і таўсцейшыя за заднія.

Жывуць або ў земляных норах (Eresus), або ў трубчастых павуцінневых сетках на раслінах (Stegodyphus). Харчуюцца, у асноўным, жукамі, у тым ліку вельмі буйнымі і рухомымі. Распаўсюджаныя, галоўным чынам у пустынях, паўпустынях і стэпах. Селяцца часцяком вялікімі калоніямі, некаторыя віды з’яўляюцца сапраўднымі «грамадскімі» павукамі (Stegodyphus mimosarum).

Размнажэнне правіць

Самка адкладае буйны, лінзападобны кокан, які сама і ахоўвае, перыядычна перагортваючы яго з аднаго боку на іншы. Маладняк зімуе ў нары маці, дзе некалькі разоў ліняе.

Валодаюць унікальным для павукоў матчыным інстынктам — самка корміць свой вывадак, вырыгаючы ўласныя разрэджаныя органы. Калі яе здольнасць разрэджваць вантробы вычэрпваецца, маладняк з’ядае маці[2].

Таксанамія правіць

Па дадзеных Сусветнага каталога павукоў  (англ.) на 8 жніўня 2017 года сямейства ўключае 98 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 9 родаў. Да рэвізіі 2010 года да ліку Eresidae таксама адносілі прадстаўнікоў роду Penestomus (=Wajane), цяпер вылучанага ў манатыпнае сямейства Penestomidae.

  • Adonea Simon, 1873 — 3 віды, Міжземнамор’е;
  • Dorceus C. L. Koch, 1846 — 5 відаў, Заходняя і Паўночная Афрыка, Ізраіль;
  • Dresserus Simon, 1876 — 24 віды, Усходняя і Паўднёвая Афрыка;
  • Eresus Walckenaer, 1805 — 21 від, Еўропа, Паўночная Афрыка і Азія да Кітая і Афганістана;
  • Gandanameno Lehtinen, 1967 — 5 відаў, Паўднёвая Афрыка, поўдзень Усходняй Афрыкі;
  • Loureedia Miller et al., 2012 — 3 віды, Паўночная Афрыка, Ізраіль, Іспанія;
  • Paradonea Lawrence, 1968 — 5 відаў, Паўднёвая Афрыка, поўдзень Усходняй Афрыкі;
  • Seothyra Purcell, 1903 — 13 відаў, Паўднёвая Афрыка, поўдзень Цэнтральнай Афрыкі;
  • Stegodyphus Simon, 1873 — 20 відаў, шырока распаўсюджаны ў Еўразіі і Афрыцы, 1 від вядомы з Бразіліі.

Зноскі

  1. Platnick, Norman I. (2017): The world spider catalog Архіўная копія ад 26 верасня 2020 на Wayback Machine, version 18.5. American Museum of Natural History. DOI:10.5531/db.iz.0001
  2. Dippenaar-Schoeman, A.S. (1989): The African species of the subfamily Penestominae (Araneae: Eresidae): with description of two new species. Phytophylactica 21: 131—134
  3. Henriques S., Miñano J., Pérez-Zarcos, L., Řezáč, M., Rodríguez, F., Tamajón, R. & Martínez-Avilés J. (2018). First records of Loureedia (Araneae, Eresidae) from Europe, with the description of a new species and a survey of the genus. Revista Ibérica de Aracnología 33: 3—20.