Eumerus ferulae — рэдкі від мух-журчалак (Syrphidae) з роду Eumerus. Уключаны ў Чырвоную кнігу Узбекістана[1].

Eumerus ferulae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eumerus ferulae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  749089

Распаўсюджанне правіць

Эндэмік Узбекістана. Вядомы толькі з наваколля пасёлка Аяк-Гужумды ў Паўднёва-Заходнім Кызылкуме[1].

Апісанне правіць

Дробныя мухі-журчалкі з круглявым брушкам[2]. Засяляюць пустынныя падгорныя раўніны, парослыя палыннікам. Лёт імага адзначаецца з красавіка па май. Дарослыя мухі сілкуюцца на кветках Ferula foetida, лічынкі развіваюцца ў яе сцеблах[1]. Від быў упершыню апісаны ў 1965 годзе савецкім дыптэролагам прафесарам Аляксандрам Аляксандравічам Штакельбергам (1897—1975)[3]. Вядомыя толькі адзінкавыя асобіны. Лімітуючыя фактары — гаспадарчае асваенне чалавекам цалінных зямель у пустыннай зоне, іх узворванне[1].

Зноскі

  1. а б в г Чырвоная кніга Рэспублікі Узбекістан.
  2. Вызначальнік насякомых Далёкага Усходу Расіі.
  3. Штакельберг А.

Літаратура правіць

  • Красная книга Республики Узбекистан. — Т. II — Животные. — Ташкент: Chinor ENK, 2009. — 218 с.