Europe — шведскі рок-гурт, створаны ў Стакгольме ў 1979 годзе пад назвай Force вакалістам Джоўі Тэмпестам і гітарыстам Джонам Норумам. Хаця многія адносяць каманду да глэм-металу, іх стыль аб’ядноўвае элементы хард-рока і хэві-метала.

Europe
Асноўная інфармацыя
Жанры спід-метал[d], глэм-метал[d][1] і хард-рок
Краіны
Адкуль Upplands Väsby[d]
Лэйблы Epic Records
Склад
europetheband.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Europe набыла сусветную вядомасць у 80-х гг. XX стагоддзя, пасля выпуску іх трэцяга альбома The Final Countdown (1986), які стаў вельмі паспяховым камерцыйна — толькі ў ЗША было прададзена звыш трох мільёнаў копій. З 1986 па 1992 год гурт прадаў больш за 20 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце і, такім чынам, заняў 4-е месца ў спісе найбольш удалых праектаў са Швецыі.

У 1992 годзе гурт часова спыніў дзейнасць. Напярэдадні новага 1999 года музыканты зноў аб’ядналіся для таго, каб выступіць у Стакгольме і аб’явіць аб планах на афіцыйнае ўз’яднанне групы ў 2003 годзе.

Зноскі