Europeana — еўрапейская лічбавая бібліятэка, мэта якой — забяспечыць доступ да адсканаваных старонак кніг, якія адлюстроўваюць розныя аспекты еўрапейскай культуры. Праект афіцыйна стартаваў 20 лістапада 2008 года. На момант старту праекта было аблічбавана 2 мільёна розных аб’ектаў культурнай спадчыны Еўропы. Да 2010 года, па запэўненнях распрацоўнікаў, гэта лічба павінна была дасягнуць 6—10 мільёнаў[3][4], да 2015 — 15 мільёнаў[5]. Цяпер даступная інфармацыя на французскай, нямецкай і англійскай мовах. У далейшым мяркуецца прадставіць крыніцы на ўсіх еўрапейскіх мовах. Па стане на 2008 год, найбольшы ўнёсак у стварэнне бібліятэкі ўнесла Францыя (50 % — аблічбаваных дадзеных), 10 % — Вялікабрытанія, 1,4 % — Іспанія, 1 % — Германія.[6].

Europeana
Выява лагатыпа
URL www.europeana.eu
Камерцыйны не
Тып сайта электронная бібліятэка
Рэгістрацыя не
Размяшчэнне сервера Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Уладальнік Еўрапейская камісія
Пачатак працы 20 лістапада 2008[1]
Бягучы статус адкрытае тэсціраванне
Рэйтынг Alexa 63 762[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З-за вялікай колькасці наведвальнікаў (10 мільёнаў у гадзіну) сайт стаў недаступны ў першы ж дзень[7][8] і зачыніўся да сярэдзіны снежня 2008 года.

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць