Фітна (англ.: Fitna; Нідэрланды, 2008) — кароткаметражны фільм нідэрландскага палітыка Герта Вілдэрса, накіраваны супраць ісламу, размешчаны ў інтэрнэце (на партале LiveLeak)27 сакавіка 2008 года на галандскай і англійскай мовах. На наступны дзень фільм быў выдалены з усіх сервераў LiveLeak з-за пагрозаў супрацоўнікам парталу. 30 сакавіка фільм ізноў з’явіўся на LiveLeak, але быў адразу жа выдалены па просьбе Герта Вільдэрса.

ФітнаM:
Fitna
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр Скарлет Пімпернэл
Прадзюсар
Сцэнарыст Герт Вілдэрс
Скарлет Пімпернэл
Кампазітар Эдвард Грыг
Пётр Чайкоўскі
Кінакампанія Скарлет Пімпернэл
Працягласць 16:48
Краіна  Нідэрланды
Мова нідэрландская
англійская
арабская
персідская
Год 27 сакавіка 2008[1]
IMDb ID 1198399
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Фільм пабудаваны наступным чынам: прыводзіцца фрагмент адной з сураў Карана, затым даецца ілюстрацыя таго, як гэтая сура «увасабляецца ў жыццё» ісламскімі дзяржавамі і арганізацыямі.

Розгалас правіць

У адказ на масавую незадаволенасць грамадзян, адміністратар нацыянальнага дамена Network Solutions зачыніў сайт http://www.fitnathemovie.com/ Архівавана 2 сакавіка 2008., на якім можна было паглядзець і запампаваць фільм «Фітна», абмеркаваць яго.

З крытыкай фільма выступілі генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, прэм’ер-міністр Нідэрландаў Ян Петэр Балкенендэ, афіцыйныя прадстаўнікі АІК, Славеніі, ЗАЭ, Пакістану, Інданезіі, Бангладэша і Ірана[2].

Французскі Прэзідэнт Нікаля Сарказі афіцыйна заявіў, што Францыя павінна забяспечыць любую неабходную падтрымку Нідэрландам у падаўленні любога гвалту з боку мусульман з-за паказу «Фітны».

У сваім інтэрв’ю галандскай газеце Dutch Volkskrant дацкі карыкатурыст Курт Вестэргаард (Kurt Westergaard), чые карыкатуры на прарока Мухамеда ў 2006 годзе прывялі да масавых акцый пратэсту мусульман па ўсім свеце, заклікаў Герта Вільдэрса паказаць зняты ім антыісламскі фільм. Аднак, пасля, ён памкнуўся падаць у суд на яго, абвінаваціўшы галандскага палітыка ў незаконным выкарыстоўванні карыкатур пры здымках кароткаметражкі.

Крытыка з боку мусульманаў правіць

У лютым 2008 года Пакістан на некалькі дзён абмежаваў доступ да сэрвісу YouTube за размяшчэнне трэйлера фільма[3].

Google прыняў пратэсты Пакістану і матэрыял быў выдалены з сайта.

У красавіку 2008 года ў інтэрнэце было апублікавана 10 хвіліннае відэа — «адказ на фільм “Фітна”, зроблены нянавісным крыжакам Вільдэрсам». У фільме хрысціян і іўдзеяў аб’яўляюць "тэрарыстамі", адным з галоўных ворагаў ісламу клічуць Папу Рымскага Бенедыкта XVI.[4]

Крыніцы правіць

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Генсек ООН засудив фільм "Фітна", що викликав обурення ісламського світу (укр.)
  3. Pakistan blocks YouTube website (англ.)
  4. Мусульманские фанатики сняли свою «Фитну» (руск.)

Спасылкі правіць