Галінзога
Галінзо́га[3][4] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[5], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.
Галінзога | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
Гл. тэкст
| |||||||||||||||||
|
Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[6]. Два віды — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[6].
Назва правіць
Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе Ігнасіа Галінзогі[7].
Батанічнае апісанне правіць
Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.
Віды правіць
Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[8]:
- Galinsoga amboensis D.L.Schulz
- Galinsoga boliviensis Canne
- Galinsoga caligensis Canne
- Galinsoga calva Rusby
- Galinsoga crozierae Panero
- Galinsoga durangensis (Longpre) Canne
- Galinsoga formosa Canne
- Galinsoga longipes Canne
- Galinsoga macrocephala H.Rob.
- Galinsoga mollis McVaugh
- Galinsoga parviflora Cav. — Галінзога дробнакветкавая
- Galinsoga quadriradiata Ruiz & Pav. — Галінзога шчаціністая, ці Галінзога раснічастая = Galinsoga ciliata
- Galinsoga spellenbergii B.L.Turner
- Galinsoga subdiscoidea Cronquist
- Galinsoga triradiata Canne
Гаспадарчае значэнне правіць
Пустазельныя расліны[3]. Некаторыя віды — лекавыя[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ The Plant List
- ↑ а б cvetopedia.ru — Галинзога
- ↑ nature-archive.ru — Галинзога(недаступная спасылка)
- ↑ Galinsoga (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 мая 2013). Праверана 9 жніўня 2016.
Літаратура правіць
- Галінзога // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі правіць
- Галинсога: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 снежня 2011)