Ціркушка стэпавая

(Пасля перасылкі з Glareola nordmanni)

Стэпавая ціркушка (Glareola nordmanni) — птушка сямейства ціркушкавых атрада сеўцападобных.

Ціркушка стэпавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glareola nordmanni Nordm., 1842

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176774
NCBI  670345
EOL  1049253

Апісанне правіць

Ад блізкіх ёй кулікоў ціркушка знешне адрозніваецца кароткай дзюбай з вельмі глыбокім, як у ластаўкі, ротавым разрэзам (прыстасаванне для лоўлі насякомых у палёце). Даўжыня цела 18-20 см, маса 95-100 г, даўжыня крыла 18-20 см. Спіна шаравата-бурая. На горле і шыі спераду вохрыстая пляма, аблямованая чорнай палоскай, грудзі дымчатыя, брушка і верхнія покрыўныя пёры хваста белыя.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Еўразія, Афрыка, Аўстралія. У зоне стэпаў ад нізоўяў Дуная да перадгор'я Алтая. На паўночным захадзе арэал, як мяркуюць, прасціраецца да шыраты р. Прыпяць.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуецца ў мяшаных калоніях малых крачак і зуйкоў. Гнёзды — паглыбленні ў пяску без высцілкі. У кладцы 4 яйкі бруднавата-пясочнага колеру памерамі 32,5 x 24,9 мм. Свежыя кладкі ў першыя дні чэрвеня, наседжаныя — у сярэдзіне і другой палове чэрвеня, лётны маладняк у другой палове ліпеня.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5