«Grindex» («Грындэкс») — латвійскае фармацэўтычнае прадпрыемства, заснаванае ў 1946 годзе як Завод вітамінаў і гармонаў.

Grindex
Тып акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы РФБ: GRD1R
Заснаванне 1946
Заснавальнікі Міністэрства харчовай прамысловасці Латвійскай ССР
Размяшчэнне Рыга
Ключавыя постаці Юрыс Хмяльніцкіс[1], Кіраў Ліпман[2]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя лекі
Абарот 141,4 млн еўра (2019 год)[3]
Аперацыйны прыбытак 13,8 млн еўра (2019 год)
Чысты прыбытак 12,9 млн еўра (2019 год)
Актывы
  • 198 млн € (2022)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 938 чал. (2022)[5]
Аўдытар «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Бельгія)[4]
Матчына кампанія холдынг «Ліплат»
Даччыныя кампаніі «Талінскі фармацэўтычны завод» (Эстонія), «Хёхст-Біётыка Фарма» (Славакія)
Сайт grindeks.eu

На 2020 год прадпрыемства пераважна выпускала лекі для крывяносных сасудаў («Мілдранат»), сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы (снатворнік «Сомнолс»), а таксама лекі ад ракуФторафур»). У 2019 годзе за мяжу паставілі 93% лекаў, пераважна ў 27 краін Еўрасаюза, Расію, ЗША, Канаду, Японію і В'етнам[6]. «Грындэксу» належалі 2 даччыныя прадпрыемствы ў Латвіі — АТ «Калцэкс» і ТАА «Праекты жыллёвага кіравання», а таксама па адным у Славакіі і Эстоніі — ТАА «Хёхст-Біётыка Фарма» (Марцін) і АТ «Талінскі фармацэўтычны завод». Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў 6 краінах Азіі — Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане, а таксама ў 5 краінах Еўропы — Беларусі (Мінск, вул. Энгельса, д. 34а), Літве, Малдове, Украіне і Эстоніі[7]. У працоўні распрацоўкі налічвалася 60 супрацоўнікаў, якія распрацоўвалі лекавыя рэчывы і формы, ажыццяўлялі іх стандартызаванне і ацэнку інтэлектульнай уласнасці, клінічнае даследаванне і леканагляд[8].

Лекі правіць

 
Таблеткі «Альпразалам»

На 2020 год АТ «Грындэкс» вырабляла безрэцэптурныя лекі 8 відаў: 1) 4 болеспатольнікі «Аса» (ацэтылсаліцылавая кіслата), «Ібупрафен», «Парацэтамол» і «Форсіюм»; 2) слабільныя таблеткі «Бісакадыл» і таблеткі «Лаперамід» ад паносу для стрававання і кішэчніка; 3) сіропы «Бромгексін» супраць макроты ў горле і «Рынадэкс» супраць насмарка для дыхальных шляхоў; 4) мазі «Віпрасал», «Капсікам» і «Ортафлекс» для мышцаў і суставаў; 5) крэм і мазь «Рэкрэол» для скуры, 6) шампунь «Міканісал» супраць грыбка на галаве; 7) таблеткі «Флюрадэкс» супраць карыеса зубоў; 8) крэм «Тэрбітал» супраць грыбка на ступнях. Таксама выпускалі пластыр «Капсікам», касметычны крэм «Гумісол» для ног і суставаў, актываваны вугаль і 3 харчовыя дабаўкі «Апілак», «Гербастрэс» для сну і «Лактабекс»[9]. У 2019 годзе найбольшыя продажы прыпадалі на болеспатольнік «Ібупрафен», сіроп «Рынадэкс» супраць насмарка, мазі «Віпрасал» і «Капсікам» для мышцаў і суставаў[10]. Сярод рэцэптурных лекаў налічвалася 11 відаў: 1) для сэрца, 2) супраць раку, 3) супраць інфекцый, 4) для кішэчніка і стрававання, 5) для родаў і пасляродавага перыяду, 6) супраць запалення, 7) мясцовыя анестэтыкі (абясчульвальнікі), 8) для сну, 9) заспакаяльнікі, 10) болеспатольныя мазі і гелі, 11) для нервовай сістэмы[11]. Сярод іх найбольшыя продажы прыпадалі на капсулы «Мілдранат» для сэрца, ампулы «Аксітацын» пасля родаў, таблеткі «Рыспаксол» пры шызафрэніі, мазь «Сульфаргін» пры апёках, таблеткі «Фторафур» ад раку страўнікава-кішачны тракту і малочнай залозы, «Цыкладол» пры хваробе Паркінсана і снатворнік «Сомнолс»[12]. Урэшце «Грындэкс» выпускаў 15 лекавых рэчываў: гідрахларыд атыпамезолю, бортэзоміб, дэзамінааксітацын, гідрахларыд дэтамідыну, гідрахларыд дэксмедэтамідыну, драперыдол, мезілат іматынібу, гідрахларыд медэтамідыну, аксітацын, гідрахларыдфасфат рылменідыну, тэгафур, тыягуанін, ксілазанін, гідрахларыд ксілазаніну і запіклон[13].

Гісторыя правіць

У 1946 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці Латвійскай ССР заснавала ў Рызе Завод вітамінаў і гармонаў, які перадало Латвійскай акадэміі навук (ЛАН). Першапачаткова завод выпускаў піўныя дрожджы, соевую падліву, сумесі мікраэлементаў, шыпшынавы сіроп і харчовыя канцэнтраты. У 1957 годзе яго пераўтварылі ў «Доследны завод вітамінаў» пры Інстытуце арганічнага сінтэзу ЛАН. Распрацоўку лекаў узначаліў Саламон Гілер. У 1959 годзе пачалі выпускаць фенілін супраць тромбаў, фуразалідон і фураданін супраць мікробаў, а таксама тыётэфу супраць раку. У хімічным цэху стварылі ўчастак таблетавання. У 1964 годзе Рэгіна Жук, Маргерс Лідака і Саламон Гілер распрацавалі фторафур супраць раку, які пачалі вырабляць на заводзе ў 1966 годзе. За 1960-я гады распрацавалі 30 лекаў. У 1972 годзе завод пачаў пастаўляць фторафур японскім прадпрыемствам «Іскра» і «Тайхо». У 1975 годзе сталі выпускаць мілдранат супраць разрыву сэрца, які ў 1970 годзе распрацаваў Іварс Калвіньш. У 1985 годзе завод паглынуў «Рыжскі завод медыцынскіх прэпаратаў», што прывяло да пашырэння асяродка даследаванняў і 3-х працоўняў: 1) арганічнага сінтэзу, 2) мадэлявання, 3) аналізу і стандартызавання. Кіраўніком завода стаў Валдыс Якабсан, які заставаўся на пасадзе да 2007 года. У 1980-я гады на заводзе распрацавалі 60 лекаў, з якіх 17 пад арыгінальнымі патэнтамі. У выніку на завод прыпала распрацоўка кожнага 4-га новага лека ў СССР. 11 кастрычніка 1991 года завод перайменавалі ў прадпрыемства «Грындэкс» у гонар першага латышскага фармацэўта Давіда Грындэля. 25 жніўня 1997 года «Грындэкс» пераўтварылі ў публічнае акцыянернае таварыства, паі якога ў ходзе прыватызацыі набылі звыш 6000 чалавек. У сакавіку 1998 года «Грындэкс» набыў 55% паёў «Талінскага фармацэўтычнага завода» (Эстонія). 1 чэрвеня 1998 года паі прадпрыемства размясцілі на Рыжскай фондавай біржы. У 2007 годзе распрацавалі рыспаксол супраць шызафрэніі і адчынілі працоўню маштабавання лекаў і ўчастак крышталізавання мілдранату на 250 тон за год. Адначасна запусцілі новую вытворчасць лекавых формаў на 1,5 млрд таблетак і 500 млн капсулаў за год. У 2008 годзе стварылі аксастрол супраць раку грудзей. У 2011 годзе адчынілі вытворчасць урсадэаксіхолевай кіслаты (УДХК), якой лечаць хваробы жоўцевых шляхоў. У 2012 годзе «Грындэкс» набыў славацкае ТАА «Хёхст-Біётыка» (ХБМ) і адчыніў участак мазяў і геляў. У 2015 годзе прадпрыемства стала пастаўшчыком аксітацыну для Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (Швейцарыя)[14].

Зноскі

  1. "Управа"(руск.). АТ «Грындэкс». 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  2. "Рада"(руск.). АТ «Грындэкс». 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  3. "Зводная фінансавая справаздача АТ «Грындэкс» за 2019 год" (PDF)(лат.). АТ «Насдак Балтыкі». 28 лютага 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  4. "Зводная фінансавая справаздача АТ «Грындэкс» за 2018 год з адзнакай незалежнага аўдытара" (PDF)(лат.). АТ «Насдак Балтыкі». 30 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2020.
  5. а б https://info.ur.gov.lv/#/legal-entity/40003034935
  6. Пра «Грындэкс» (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 27 красавіка 2020.
  7. Будова (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  8. Даследаванне і распрацоўка (англ.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  9. Вырабы (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  10. Найзапатрабаваныя вырабы (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  11. Рэцэптурныя лекі (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 27 красавіка 2020.
  12. Найзапатрабаваныя рэцэптурныя лекі (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  13. Дзейныя лекавыя складнікі (англ.). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Праверана 27 красавіка 2020.
  14. Гісторыя (руск.)(недаступная спасылка). АТ «Грындэкс» (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.

Спасылкі правіць