«H.J. Heinz» — амерыканская харчовая кампанія, найбуйнейшы ў свеце вытворца кетчупа. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Пітсбургу.

H. J. Heinz Company
Тып акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы NYSE: HNZ
Заснаванне 1869
Заснавальнікі Henry J. Heinz[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Уільям Р. Джонсан (прэзідэнт)
Галіна прыгатаванне ежы[d] і харчовая прамысловасць
Прадукцыя кетчуп[1], гарчыца[2], маянэз[3], соус барбекю[d][4], падліўка[d][5] і воцат[6]
Абарот 8,643 млрд долараў ЗША (2006)
Матчына кампанія Kraft Heinz[d]
Даччыныя кампаніі Lea & Perrins[d]
Сайт heinz.com (англ.)

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1869 годзе Генры Джонам Хайнцам разам з Кларэнсам Нобелем (Clarence Noble) пад назвай Heinz & Noble.

У 1875 годзе кампанія Heinz & Noble абанкруцілася і Генры Хайнц зарэгістраваў кампанію F. & J. Heinz на свайго бацьку і брата.

У 1888 годзе Генры выкупіў кампанію F. & J. Heinz у сваіх сваякоў і пераназваў яе ў H. J. Heinz.

У 1914 годзе ў Англіі быў вынайдзены Heinz Salad Cream.

25 сакавіка 2015 года Kraft Foods Group Inc. абвясціла пра зліццё з H. J. Heinz Company, якая належыць 3G Capital і Berkshire Hathaway Inc., каб сфарміраваць пятую ў свеце кампанію паводле велічыні вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў[7]. Кампаніі завяршылі зліццё 2 ліпеня 2015 года.[8]

Зноскі

Спасылкі правіць