H1N1
H1N1 — падтып віруса грыпу А (найболей распаўсюджаны тып грыпу, які выклікае найболей маштабныя эпідэміі), можа выклікаць захворванне як у людзей, так і ў шматлікіх жывёл. Гэты вірус назвалі «Каліфорнія 04/2009». Штам А(H1N1) цяпер агульнавядомы пад назвай «свіны грып». Упершыню ён быў адкрыты ў 1931 годзе амерыканскім вучоным Рычардам Шоупам.
H1N1 | ||||||
Вірус грыпу H1N1 | ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||
H1N1 subtype | ||||||
Іншыя падтыпы | ||||||
Група паводле Балтымара | ||||||
|
11 чэрвеня 2009 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) афіцыйна паведаміла пра распачатую пандэмію грыпу A(H1N1).
Шматлікія спецыялісты засцерагалі, што пандэмія новага штаму грыпу можа перарасці ў сусветнае бедства, падобнае пандэміі «іспанкі» ў 1920-х гадах, аднак хвароба не набывала пагражальных памераў. Згодна статыстыкі сабранай Гарвардскай школай здароўя смяротнасць ад свінога грыпу складае каля 0,007 %, што нават ніжэй чым у іншых формаў грыпа. Больш за тое, шэраг уплывовых устаноў (такіх як ПАСЕ) распаўсюдзіла крытыку ў адрас СААЗ па нагнятанню страху сярод насельніцтва і ў немэтанакіраванай страце сродкаў, выдзяленых на барацьбу з інфекцыяй.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме H1N1
- Працэнтныя суадносіны захварэлых і памерлых ад грыпу A(H1N1) у ЗША за перыяд 30 жніўня — 10 кастрычніка 2009: на сайце Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (англ.)
- Свіны грып (англ.) на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
- Клінічныя прыкметы цяжкіх выпадкаў захворвання пандэмічным грыпам (СААЗ) (руск.)