«Half-Life: Blue Shift» — другі дадатак для шутара ад першай асобы «Half-Life», распрацаваны кампаніяй Gearbox Software і выпушчаны 12 чэрвеня 2001 года. Як і іншыя дапаўненні ад Gearbox, «Half-Life: Opposing Force» і «Half-Life: Decay», «Blue Shift» адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся ў «Half-Life», але з пункту гледжання іншага персанажа — ахоўніка «Чорнай Мезы» Барні Калхуна. У ролі Барні ігрок павінен паспрабаваць збегчы з сакрэтнай лабараторыі, захопленай прышэльцамі з іншага свету і атрадамі HECU.

Half-Life: Blue Shift
Лагатып гульні
Распрацоўшчыкі Gearbox Software[d] і Valve Corporation[d]
Выдавец Sierra Entertainment[d]
Частка серыі Half-Life[d]
Даты выпуску
Windows
12 чэрвеня 2001[1]
Linux, MacOS
30 сакавіка 2013[2]
Жанры шутар ад першай асобы[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d]
Узроставыя
рэйтынгі
CERO: D17才以上対象
ELSPA: 15+
ESRB: MMature 17+
PEGI: 16
USK: 16
Стваральнікі
Геймдызайнер Randy Pitchford[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux, macOS[3] і Windows[4]
Гульнявы рухавічок GoldSrc[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[3]
Мовы інтэрфейсу англійская[5], французская[5] і нямецкая[5]
Носьбіты аптычны дыск,
лічбавае распаўсюджванне
Кіраванне мыш ды клавіятура
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У адрозненне ад першага дапаўнення «Opposing Force», «Half-Life: Blue Shift» з’яўляецца аўтаномным дадаткам і не патрабуе ўсталяванай на камп’ютары арыгінальнай версіі «Half-Life». Падчас устаноўкі «Blue Shift» прапануе карыстальніку ўсталяваць асаблівы пакет паляпшэння графікі «Half-Life High Definition Pack», які ўключае ў сябе абноўленыя мадэлі персанажаў і зброі. Амерыканскі рэліз «Blue Shift» таксама ўключае поўную версію «Opposing Force». Інтэрнацыянальная версія прапануе толькі мультыплэерную версію «Opposing Force: Capture the Flag».

Іншымі распрацоўшчыкамі ажыццяўляўся перанос «Blue Shift» на рухавік Source, але ён да гэтага часу не завершаны. Праект носіць назву «Guard Duty».

Ацэнкі правіць

Гульня атрымала «змешаныя водгукі» паводле сайта-агрэгатара[ru] Metacritic, яна мае 71 з 100 балаў[6].

Роберт з сайта GameZone піша, што гульня ў параўнанні з «Opposing Force» лягчэйшая, што ўжо патрэбна перайсці з «Чорнай Мезы» куды-небудзь яшчэ, хваліць гучанне, графіку (пры ўсталяванні HD Pack) і геймплэй[7].

Зноскі

  1. Half-Life: Blue Shift - PC (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2013.
  2. Ходаковский, Константин. Half-Life: Opposing Force, Blue Shift и Ricochet появятся в Steam для Linux (руск.). 3DNews (2 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2015.
  3. а б Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  4. redump.org
  5. а б в Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
  6. а б Half-Life: Blue Shift for PC Reviews (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023.
  7. а б Gerbino, Robert. PC Games Reviews - Half-Life: Blue Shift (англ.)(недаступная спасылка). GameZone (28 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2001.