Hedningarna, шведскі (некаторы час фінскі) неа-фолькавы гурт, які ў сваёй музыцы спалучае элементы электроннага і рок-стылю з матывамі старых скандынаўскіх песень.

Hedningarna
Жанры народная музыка
Краіны
Адкуль Швецыя
Лэйблы Silence Records[d]
Склад
silence.se/hednin… (шведск.)

Гурт у музыцы горнецца да спеваў ёйк, традыцыйнай формы песень народу саамі.

Гісторыя правіць

Халбус Тотэ Мэтсан, Андэрс Стэйк і Б'ёрн Толін сфармавалі гурт «Hedningarna» у 1987. Слова Hedning па-шведску азначае «паганец». Яны імкнуліся далей паглыбіцца ў старую нардычную культуру, у тым ліку выкарыстоўваючы старажытныя інструменты, ужо даўно забытыя шведскай фольк-сцэнай. Стэйк, прафесійны грэц на лютні, таксама пачаў вырабляць і новыя інструменты дзеля ўзбагачэння мелодый новымі гукамі.

У 1988 удзельнікі гурта Hedningarna напісалі і выканалі большую частку музыкі для тэатральнай пастаноўкі Den stora vreden (што значыць «Люты гнеў»), якая стала вельмі папулярнай і прыцягнула ўвагу да музыкі гурта. Першы альбом пад назвай Hedningarna быў выдадзены на студыі Alice Records у 1989. У 1991 пачала супрацоўнічаць з іншай студыяй, Silence Records. Яны пазнаёміліся з фінскімі спявачкамі Санай Куркі-Суоніё і Тэлай Паўласта. Альбом Kaksi! (па-фінску два) з’явіўся ў верасні 1992. У 1993 Hedningarna атрымала шведскую ўзнагароду Grammis за найлепшы фолькавы альбом года. Альбом Kaksi! вельмі актыўна раскупаўся (было прададзена каля 35 000 копій). Брытанскі ды-джэй Sasha запісаў рэмікс на песню Kruspolska гурта Hedningarna, які нават трапіў у верхнія радкі англійскага хіт-параду.

Трэці альбом Trä быў выдадзены ў верасні 1994. Часопіс Melody Maker напісаў з гэтай нагоды «гэта можа гучаць па-дзікунску, але здаецца, што гэта найважнейшыя гукі на свеце.» Hedningarna выступіла на фестывалі Roskilde Festival у прысутнасці 20 000 чалавек на другой па памеры сцэне фестывалю. У 1995 Hedningarna праезала з турам па Скандынавіі і далёкім замежжы. Зборнік найлепшых песень з альбомаў Trä і Kaksi! быў выдадзены ў ЗША. У 1995 іх альбомы ўжо прадаваліся ў Іспаніі, Галандыі, Бельгіі, Польшчы, Іайландзе, Вялікабрытаніі і ЗША.

Спявачкі Куркі-Суоніё і Паўласта засталіся дома, у Фінляндыі, падчас выступленняў і тураў у1996, з-за нараджэння дзяцей і патрэбы вучыцца. Паўласта вырашыла пакінуць гурт, і яе вакал быў заменены на вакал іншай спявачкі, Аніты Лехтолы, якая вучылася разам з Паўласта ў Хельсінкі. Мэтсан, Стэйк і Толін пачалі працаваць над новым альбомам Hippjokk. Рок-басіст Ульф Іварсан граў на новай бас-мандоры, створанай Мэтсанам. Фінскі саамі ёік-спявак Уім Саары і вядомы нарвежскі гітарыст Кнут Раерсруд удзельнічалі ў запісе гэтага альбома. Ёхан Лільемарк граў на дыджэрыду, інструменце, падобным на флейту, на якім ён вывучыўся граць у Аўстраліі, калі жыў сярод тубыльцаў. Hippjokk з’явіўся на ў музычных крамах у лютым 1997. Гурт зноў накіраваўся ў тур па свеце, спяваў у Іспаніі, Бельгіі. Ульф «Рокіс» Іварсан стаў сталым удзельнікам гурта. Андэрс Стэйк змяніў сваё імя на Андэрс Норудэ.

Узімку 1998 гурт Hedningarna правёў у Карэліі (Расія), дзе музыкі шукалі натхнення і аўтэнтычнага матэрыялу дзеля запісу наступнага альбома, Karelia Visa («Віза ў Карэлію»). Улетку і ўвесну таго ж года альбом ужо быў запісаны. Гурт накіраваўся ў Іспанію з турам па краіне. Ульф Іварсан выйшаў са складу гурта адразу па заканчэнні запісаў. Мэтсан і Толін разам са скрыпачкай Олай Бэкстром запісалі музычны дыск для танцавальнай трупы Virvla. Дыск быў выдадзены на студыі Silence records у 1999. Сана Куркі-Суоніё ў тым самым годзе запісала сольны альбом, выдадзены ў Фінляндыі. Слухачы пачулі «Візу ў Карэлію» у 1999. Нястомны гурт зноў накіраваўся ў скандынаўскі тур, а пасля — у тур па ЗША.

Скрыпач Магнус Стынэрбом далучыўся да гурта. У 2000 Норудэ запісаў свой сольн альбом. У тым жа годзе ў склад гурта прыйшоў новы перкусіяніст Хрысціян Свенсан, замяніўшы аднаго з заснавальнікаў гурта, Б’ёрна Толіна. У 2003 быў выдадзены зборнік 1989-2003. За ўвесь час было прададзена каля 150 тыс. альбомаў Hedningarna. У 2003 усе спевакі пакінулі гурт, і ад таго часу ён зноў стаў выключна інструментальным.

Удзельнікі правіць

Дзейныя правіць

Былыя правіць

Дыскаграфія правіць

Падобныя выканаўцы правіць

Спасылкі правіць