Перасмешкі
(Пасля перасылкі з Hippolais)
Перасмешкі (Hippolais) — род птушак сямейства валасянкавых атрада вераб'інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах, хмызняках, парках, садах, скверах. На Беларусі 1 від — перасмешка зялёная, або пеначка-перасмешка (Hippolais icterina). Звычайны пералётны і пралётны від. Гнёзды на дрэвах ці кустах.
Перасмешкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Перасмешка зялёная (Hippolais icterina), Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Hippolais von Baldenstein, 1827 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даўжыня да 16 см, маса да 15 грам. Гукі песень самцоў запазычаны з іншых птушак (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, ягадамі. Адкладваюць да 6 яек.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).