Homo sapiens idaltu — адзін з самых старажытных прадстаўнікоў людзей сучаснага віда, знойдзены ў радовішчы Херта фармацыі Боўры (en:Bouri Formation) на тэрыторыі Эфіопіі. «Ідалту» на афарскай мове азначае «старэйшы, найстарэйшы». Прыблізны ўзрост знаходкі — ад 154 да 160 тыс. гадоў[1]. Адкрыццё было зроблена ў 1997 годзе групай палеантолагаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Ціма Уайта і апублікавана ў 2003 годзе. Вядома тры чалавечых чэрапа. Лепей за ўсё захаваны чэрап дарослага мужчыны (BOV-VP-16/1) мае аб'ём мозгу ў 1450 м².

Homo sapiens idaltu
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo sapiens idaltu White et al., 2003

Месца знаходкі

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  8824323
FW  91596

Мяркуецца, што гэты падвід, які валодаў шэрагам архаічных краніалагічных прыкмет, мог быць непасрэдным продкам сучаснага падвіда Homo sapiens sapiens.

Зноскі

Спасылкі правіць