Hunspellпраграма праверкі правапісу і марфалагічны аналізатар, спраектаваны для моў з багатай марфалогіяй і развітым словаскладаннем, а таксама тых, што маюць складаны знаказбор; першапачаткова прызначалася для венгерскай мовы.

Hunspell
Тып праграма праверкі правапісу
Распрацоўшчык Ласла Немет (László Németh)
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Кросплатформавая
Першы выпуск 2003
Апошняя версія
  • 1.7.2 (29 снежня 2022)[1]
Рэпазіторый github.com/hunspell/hunspell (англ.)
Ліцэнзія GPL/LGPL/MPL
Сайт hunspell.github.io (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Hunspell заснаваны на MySpell і мае фармат, сумяшчальны са слоўнікам MySpell. У адрозненне ад MySpell, дзе выкарыстоўваецца 8-бітнае кадзіраванне сімвалаў, Hunspell можа выкарыстоўваць слоўнікі ў кадзіроўцы UTF-8 (Unicode).

Выкарыстанне правіць

Hunspell ужываюць для праверкі арфаграфіі:

Акрамя таго, падтрымка Hunspell ёсць у бібліятэцы Enchant і ў Emacs.

Hunspell з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваецца на ўмовах трайной ліцэнзіі GPL/LGPL/MPL. Існуюць пераносы альбо абгорткі Hunspell для асноўных платформ і моў праграмавання, такіх як Java [3], Perl[4], Python[5], і .NET[6].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Release v1.7.2 — 2022. Праверана 2 студзеня 2023.
  2. Google augments open-source spell-check Архівавана 13 студзеня 2014.
  3. Hunspell for Java
  4. Hunspell for Perl
  5. Hunspell for Python Архівавана 23 верасня 2010.
  6. Hunspell for .NET Архівавана 22 жніўня 2010.

Спасылкі правіць