Hypermnestra helios — від матылькоў з падсямейства Parnassiinae у складзе сямейства Паруснікі. Адзіны прадстаўнік роду Hypermnestra. Родавая назва дадзена ў гонар Гіпермнестры, у старажытнагрэчаскай міфалогіі пяцідзесятай дачкі цара Даная.

Hypermnestra helios
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypermnestra helios


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  213898
EOL  131927

Апісанне правіць

 
Паштовая марка Узбекістана, 2006

Размах крылаў матылька 45-50 мм. Асноўны фон крылаў бледна-жоўты. Вяршыні пярэдніх крылаў і вонкавы край задніх пафарбаваны ў шаравата-чорны колер. Пасярэдзіне пярэдняга крыла знаходзяцца чорныя плямы, у цэнтры якіх — чырвоныя кропкі.

Арэал і час лета правіць

Жыве ў Іране, Афганістане, Пакістане, Туркменістане, Кыргызстане, Таджыкістане і Узбекістане. Распаўсюджаная ў далінах рэк, па берагах вадаёмаў, у далінах з зараснікамі хмызняка і лясах, у паўпустынь, і больш засушлівых перадгор’ях. Матылі лётаюць у месцы пражывання ў красавіку — маі. За год развіваецца адно пакаленне.

Жыццёвы цыкл правіць

Вусень светла-зялёны з жоўтымі палоскамі, корміцца на травах.

Вусені сілкуюцца на відах сямейства Zygophyllaceae, шматгадовых раслін сямейства рутавых, у тым ліку: Zanthoxylum atriplicoides, Zanthoxylum gontsharoviZanthoxylum portulacoidesZanthoxylum fabago, Zanthoxylum turcomanicum, Zanthoxylum oxianum і Zanthoxylum macrophyllum[1].

Зноскі

  1. Nazari, Vazrick. 2006.

Спасылкі правіць