In vino veritas, in aqua sanitas (лац.: Ісціна ў віне, здароўе ў вадзе) — лацінскі выраз, які таксама мае грэчаскі варыянт (грэч. Ἐν οἴνῳ ἀλήθεια …) з тым жа значэннем. Аўтарам з'яўляецца Пліній Старэйшы[1], а фраза на грэчаскай прыпісваецца Алкею.

Герадот сцвярджае, што калі персы вырашылі нешта ў п’яным выглядзе, то рашэнне павінна быць перагледжанае на цвярозую галаву[2]. Рымскі гісторык Тацыт апісаў, як германскія народы вялі нараду на святах, дзе, як яны лічылі, п’янства перашкаджае таму, каб удзельнікі хітравалі паміж сабою[3].

Зноскі

  1. Пліній Старэйшы. Naturalis historia. — Т. XIV. — P. 141.
  2. Food Production to Nuts // Encyclopedia of Food and Culture / Solomon H. Katz (Editor in Chief). — Vol. 2. — Charles Scribner’s Sons, 2003. — С. 198. — ISBN 0-684-80566-9.
  3. Тацыт. Germania, 22.

Спасылкі правіць