Intel 80186 (i186) — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel у дугой палове 1982 года, які ўяўляе сабой удасканалены варыянт мікрапрацэсара i8086. У склад новага мікрапрацэсара ўвайшлі сродкі, якія раней рэалізоўваліся 10 асобнымі мікрасхемамі. Ужываліся, галоўным чынам, у працы з кіруючымі праграмамі ды ў высокаінтэлектуальных перыферыйных адаптарах, напрыклад сеткавых.

<<   Intel 80186   >>
Цэнтральны працэсар

Мікрапрацэсар Intel 80186
Вытворчасць: з 1982 па 2007[1]
Вытворцы:
Частата ЦП: 6—25 МГц
Тэхналогія вытворчасці:
мкм
Наборы інструкцый: x86
Раздымы:
Мікрапрацэсар Intel TR80C186
Архітэктура мікрапрацэсараў сямейства Intel 80186

Апісанне правіць

Да распрацоўкі новага мікрапрацэсара Intel прыступіла адразу пасля выхаду працэсараў i8086/i8088. Працэсары i8086/i8088 патрабавалі шмат мікрасхем падтрымкі, і Intel вырашае распрацаваць мікрапрацэсар, які ўжо ўтрымлівае на крышталі ўсе неабходныя модулі. Новы працэсар уключаў у свой склад мноства кампанентаў, якія раней выпускаліся ў выглядзе асобных мікрасхем, гэта б дазволіла значна скараціць колькасць мікрасхем у камп'ютары, і адпаведна зменшыць яго кошт. Акрамя таго, была пашырана сістэма ўнутраных каманд (інструкцый).

Новыя кампаненты правіць

  • Два кантролеры прамога доступу да памяці (DMA) са схемамі перапыненняў
  • Дэшыфратары адрасу (праграмавальныя схемы выбару крышталя)
  • Трохканальны праграмавальны таймер/лічыльнік
  • Генератар сінхранізацыі
  • Праграмавальны кантролер перапыненняў

Сямейства працэсараў Intel 80186 правіць

У 1982 годзе Intel выпускае ўбудавальны працэсар Intel 80186, які, апроч палепшанага ядра i8086, утрымліваў таксама дадатковыя модулі, якія замянялі некаторыя мікрасхемы падтрымкі; працэсар вырабляўся з ужываннем NMOS-тэхналогіі.

У сувязі з развіццём тэхналогіі, у 1987 годзе Intel выпускае працэсары i186 другога пакалення — Intel 80C186. Гэтыя працэсары вырабляліся па палепшанаму CHMOS III тэхпрацэсу, што дазволіла павялічыць тактавую частату працэсараў удвая, а спажывальную моц знізіць у 4 разы. Што немалаважна, была захавана сумяшчальнасць у размяшчэнні вывадаў са старымі працэсарамі.

У 1990 годзе Intel выпускае новае сямейства працэсараў i186 — Intel 80С186EB. Новыя працэсары змяшчалі мноства змен у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў i186. Па-першае, было перапраектавана ядро працэсара, якое зараз стала модульным звалася «Модульнае ядро 80C186» (80C186 Modular Core). Па-другое, сямейства мікрасхем падтрымкі мікрапрацэсара было таксама перапраектавана ў модулі са стандартнымі інтэрфейсамі. Працэсары 80C186EB і арыгінальны 80186 маюць розныя наборы мікрасхем падтрымкі. У сувязі з пераходам на новы тэхпрацэс (CHMOS IV) і модульную структуру ўдалося знізіць спажывальную моц. Працэсар i80C186EB знайшоў ужыванне ў партатыўнай апаратуры (напрыклад, сотавыя тэлефоны).

У 1991 годзе Intel прэзентуе працэсары 80C186XL, 80C186EA і 80C186EC, якія таксама былі заснаваны на модульным ядры i80C186. Працэсар i80C186XL мае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне. Працэсар i80C186EA аб’ядноўвае ў сабе працэсар i80C186 з новымі магчымасцямі кіравання энергаспажываннем. Працэсар i80C186EC уключаў у сабе дадатковыя элементы, якія не мелі іншыя працэсары сямейства i80C186.

Параўнанне працэсараў сямейства 80C186 Modular Core
Характарыстыкі 80C186XL 80C186EA 80C186EB 80C186EC
Пашыраны набор інструкцый 8086 + + + +
Энэргаахоўны рэжым + + - +
Рэжымы адключэння(powerdown) і прастою(Idle) - + + +
Рэжым ONCE + + + +
Блок кіравання перапыненнямі + + + +
сумяшчальны з i8259
Модуль выбару крышталя + + +
пашыраны
+
пашыраны
Модуль DMA +
2 каналы
+
2 каналы
- +
4 каналы
Модуль кантролю таймера - - - +
Модуль паслядоўнай
перадачы даных
- - + +
Парты ўводу-вываду - - +
усяго 16
+
усяго 22
Год выпуску 1991 1991 1990 1991

Корпус правіць

З прычыны павелічэння колькасці кампанентаў у працэсары, было павялічана колькасць кантактаў на корпусе мікрапрацэсара. У арыгінальным працэсары i80186 колькасць кантактаў складала 68. Працэсар цяпер выпускаўся ў карпусах тыпу «носьбіт крышталя» (Chip Carrier) і «матрыца вывадаў» (PGA). У наступных пакаленнях працэсара i186 ужываліся і іншыя тыпы карпусоў, пры гэтым колькасць кантактаў павялічвалася. Для адрознення працэсараў у розных тыпах карпусоў і з рознай колькасцю кантактаў ужываліся ідэнтыфікатары ў выглядзе лацінскіх літар, якія ставіліся ў пачатку назвы працэсара (гл. табліцу ніжэй).

Тыпы карпусоў працэсара сямейства Intel 186
Працэсар колькасць вывадаў Тып корпусу Ідэнтыфікатар Узор пазначэння
80186 68 LCC R ці С Intel C80186
Intel R80186
68 PLCC N Intel N80186
68 PGA A Intel A80168
80C186 68 LCC R Intel R80C186
68 PLCC N Intel N80C186
68 PGA A Intel A80C186
80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186
80C186XL 68 LCC R Intel R80C186XL
68 PLCC N Intel N80C186XL
68 PGA A Intel A80C186XL
80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186XL
80 SQFP SB Intel SB80C186XL
80C186EA 68 PLCC N Intel N80C186EA
80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186EA
80 SQFP SB Intel SB80C186EA
80C186EB 84 PLCC N Intel N80C186EB
80 QFP(EIAJ) S Intel S80C186EB
80 SQFP SB Intel SB80C186EB
80C186EC 100 PQFP KU Intel KU80C186EC
100 QFP S Intel S80C186EC
100 SQFP SB Intel SB80C186EC

Заўвага. 1. Існаваў узор з маркіроўкай «Intel A80C186CPICE» у корпусе тыпу PGA з 280 кантактамі (гл. тут). 2. Існаваў інжынерны ўзор з маркіроўкай «Intel FA80C186CP» у корпусе TQFP з колькасцю кантактаў 156 (гл. тут).

Новыя інструкцыі правіць

У працэсарах сямейства i186 быў пашыраны набор каманд. Былі даданы дадатковыя каманды працы са стэкам (PUSHA, POPA, PUSH «immediate»), з партамі ўводу-вываду (INS, OUTS), арыфметычныя каманды (IMUL, ROL/ROR, RCL/RCR, SAL/SAR, SHL/SHR з непасрэдна ўказаным лікам біт ссоўвання) і каманды рэалізацыі моў высокага ўзроўню (ENTER, LEAVE, BOUND).

ПК на базе працэсараў сямейства i186 правіць

Працэсары сямейства i186 амаль не выкарыстоўваліся ў камп'ютарах, толькі некаторыя фірмы выпусцілі такія ПК: Mindset, Compis (шведскі школьны камп'ютар), RM Nimbus (брытанскі школьны камп'ютар), Unisys ICON (канадскі школьны камп'ютар), HP 200lx (handheld PC), і настольны ПК Tandy 2000.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

  • Год анонсу: 1982
  • Тактавая частата, МГц*: 6, 8, 10, 12, 13, 16, 20, 25
  • Разраднасць рэгістраў: 16 біт
  • Разраднасць шыны даных: 16 біт
  • Разраднасць шыны адрасу: 20 біт
  • Аб'ём адрасавальнай памяці: 1 Мбайт
  • Колькасць транзістараў: ?
  • Тэхпрацэс, нм: ?
  • Плошча крышталя, кв.мм: ?
  • Напружанне сілкавання: 2,9~3,3 В
  • Раздым: мікрасхема прылітоўвалася да платы
  • Корпус: гл. табліцу вышэй

(*) Заўвага: магчыма, існавалі мадэлі і з іншымі частотамі.

Зноскі

Спасылкі правіць