Inter caetera №2 [1] — була, выпушчаная Папам Аляксандрам VI 4 мая 1493 года. Була перадала каралеўствам Арагону і Кастыліі (Іспаніі) усе землі «на захад і поўдзень» ад лініі, якая злучае полюсы Зямлі і праходзіць у ста лігах на захад і поўдзень за любы з астравоў Азорскага архіпелага і архіпелага Зялёнага мыса. Усяго, у сувязі з рашэннем пытання аб партугальскіх і іспанскіх зонах у Атлантыцы, Папам у 1493 годзе было выдадзена чатыры булы: Inter caetera №1, Inter caetera №2, Eximiae devotionis, Dudum sequidem [2]. З некаторымі ўдакладненнямі, мяжа была пацверджана Тардэсільяскім дагаворам, які заклаў асновы для падзелу свету паміж Іспаніяй і Партугаліяй.

Іспанская (чырвоны) і партугальская (сіні) імперыі ў перыяд асабістай уніі (15811640).
Карта свету 1503 года (планісфера Канціна). На карце паказана лінія паводле Тардэсільяскага дагавора.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. лац.: Inter caetera — «Сярод іншых [дзеянняў]»
  2. Хроники открытия Америки. Книга I. М. Академический проект. 2000(недаступная спасылка). Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2008. Праверана 13 сакавіка 2009.

Спасылкі правіць