Joy Division

Англійскі рок-гурт

Joy Division — англійскі рок-гурт, створаны ў 1976 годзе ў горадзе Солфард, Манчэстэр. Першапачатковая назва: Warsaw. Склад гурта: Ен Кёртыс (вакал, гітара), Бэрнард Самнэр (гітара, клавішы), Пітэр Хук (бас-гітара, бэк-вакал), Стэфан Морыс (барабаны).

Joy Division
Джой Дывіжын
Выява лагатыпа

Асноўная інфармацыя
Жанры пост-панк
Гады 19761980
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Солфард
Адкуль Солфард
Мова песень Англійская мова
Лэйблы Factory Records[d]
Склад Ен Кёртыс
Бэрнард Самнэр
Пітэр Хук
Стэфан Морыс
joydivisionofficial.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гурт хутка адышоў ад панк-року і пачаў распрацоўваць свой стыль і гук, які зрабіў Joy Division аднымі з піянераў пост-панк руху канца 1970-х гадоў. Іх першы міні-альбом «An Ideal for Living» (бел.: Ідэальна для жыцця) прыцягнуў увагу тэлебачання Манчэстэра. Першы альбом «Unknown Pleasures» (бел.: Невядомыя задавальненні) быў запісаны ў 1979 годзе і атрымаў добрыя водгукі брытанскіх музычных крытыкаў. Нягледзячы на ўзрастаючы поспех гурта, вакаліст Ен Кёртыс знаходзіўся ў дэпрэсіі ў сувязі з разводам і захворваннем эпілепсіяй. Кёртысу рабілася ўсё цяжэй выступаць на канцэртах, часта падчас выступаў пачыналіся сутаргі.

Напярэдадні першага амерыканскага турнэ гурта ў маі 1980 Кёртыс скончыў жыццё самагубствам. Пасмяротна выпушчаны другі альбом Joy Division «Closer» (бел.: Бліжэй), а сінгл «Love Will Tear Us Apart» (бел.: Каханне ірве нас на кавалкі) заняў самую высокую пазіцыю ў чартах з усіх песень гурта. Пасля смерці Кёртыса, астатнія члены заснавалі гурт «New Order», які дасягнуў камерцыйнага поспеху.

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Сінглы і EP правіць

  • «An Ideal for Living» (1978, Вялікабрытанія)
  • «Transmission» (1979, Вялікабрытанія)
  • «Licht und Blindheit» (1980, Францыя)
  • «Komakino» (1980, Вялікабрытанія)
  • «Love Will Tear Us Apart» (1980, Вялікабрытанія)
  • «Atmosphere/She’s Lost Control» (1980, Вялікабрытанія / ЗША)
  • «The First Peel Session» (1986, Вялікабрытанія)
  • «The Second Peel Session» (1987, Вялікабрытанія)
  • «Atmosphere» (1988, Вялікабрытанія)
  • «Love Will Tear Us Apart» (1995, Вялікабрытанія)

Спасылкі правіць