Know Your Meme (KYM) (Ведай свае мемы) — вікі-энцыклапедыя мемаў, а таксама іншых падобных да мемаў з’яў, такіх, як віральныя відэа, інтэрнэт-знакамітасці і гэтак далей. «Ведай свае мемы» была заснаваная кампаніяй «Rocketboom», затым купленая ў 2011 годзе «Cheezburger Network», і зноў перакупленая ў 2016 годзе «Literally Media». «Ведай свае мемы» мае раздзелы для пацверджаных і вычытаных мемаў, нядаўна даданых мемаў, адрынутых мемаў, мемаў, наконт якіх яшчэ не закончаныя даследаванні аб іх гісторыі і паходжанні, а таксама раздзел для трэндавых мемаў.

Know Your Meme
Выява лагатыпа
URL Know Your Meme
Камерцыйны Так
Тып сайта Забаўляльны сайт / энцыклапедыя
Рэгістрацыя Неабавязковая
Уладальнік Literally Media
Аўтар Rocketboom
Пачатак працы 25 лістапада 2007
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 1 108[1]

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.

Спасылкі правіць