Лялеманцыя[3] (Lallemantia) — род раслін сямейства ясноткавыя, які ўключае ў сябе 7 відаў траў і паўхмызнякоў, распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Паўднёвай і Паўднёва-Заходняй Азіі.
Магчыма, назва паходзіць ад грэч. λαλλη — «арэшак».
У шэрагу краін віды лялеманцыі (асабліва Lallemantia iberica і Lallemantia royleana) культывуюцца для атрымання з насення тлустага алею. Лісце расліны могуць выкарыстоўвацца ў якасці салатнай гародніны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Лялеманцыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.421