Lancia Automobiles SpA — італьянская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне, Італія. Заснавана ў 1906 годзе Вінчэнца Лянча[en]. У 1969 годзе стала часткай Fiat. З 2021 года — у складзе канцэрна Stellantis.

Lancia
Тып società per azioni[d]
Заснаванне 27 лістапада 1906
Заснавальнікі Вінчэнца Лянча[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Колькасць супрацоўнікаў
  • 43 076 чал. (2020)
Матчына кампанія Stellantis Italy
Сайт lancia.com (англ.)

Гісторыя правіць

27 лістапада 1906 года вядомы гоншчык Вінчэнца Лянча разам з кампаньёнам Клаўдзіа Фаджалінам заснаваў у Турыне фірму Fabbrica Automobili Lancia.

 
Lancia Theta

Праз год, 23 верасня 1907 года, з брамы завода выехаў першы аўтамабіль пад маркай «Лянча». Гэта была мадэль 18-24 HP. Пазней па радзе старэйшага брата ён стаў называць свае машыны літарамі грэцкага алфавіту. Натуральна, першая мадэль атрымала імя Alpha. У 1908 годзе на базе Alpha была зробленая мадэль Dialpha з шасціцыліндравым рухавіком. У 1913 годзе з’явілася мадэль Theta. Менавіта на гэтай мадэлі ўпершыню было серыйна ўстаноўлена электраасвятленне (іншыя вытворцы прапаноўвалі яго як опцыю). Таксама Theta запомнілася як вельмі надзейны аўтамабіль.

 
Lancia Lambda

У перыяд Першай сусветнай вайны «Лянча» стала ваенным прадпрыемствам і перайшла на выпуск грузавікоў і бронетэхнікі. У гэты перыяд былі распрацаваны новыя рухавікі: 8-ці і 12-ці цыліндравыя. Пасля вайны плошча завадскіх тэрыторый ужо складала 60000 м². Была пачата вытворчасць новай мадэлі Kappa. У 1921 годзе з брамы завода выехаў першы ў свеце аўтамабіль з апорным кузавам. Гэта была мадэль Lambda. Акрамя апорнага кузава, у яе была таксама незалежная падвеска. Машына выпускалася ў 1921—1931 гадах.

 
Lancia Aprilia

Наступнай этапнай мадэллю стала Astura. Дзякуючы запатэнтаванаму механізму, які злучае рухавік і раму, у салоне не адчуваліся вібрацыі сілавога агрэгата. Апошняй мадэллю, у распрацоўцы якой прыняў удзел Вінчэнца Лянча, стала Aprilia. 15 лютага 1937 года Вінчэнца Лянча памёр. У тым жа годзе Aprilia стала на канвеер.

На змену Aprilia прыйшла новая мадэль Aurelia. Кузаў для гэтай машыны быў спраектаваны атэлье Pininfarina, а канструктарам быў Віторыа Джана[en]. У гэтай машына была свая асаблівасць — 6-цыліндравы V-падобны рухавік (тады лічылася, што збалансаваць яго немагчыма).

 
Lancia Flavia

У 1960 годзе «Лянча» адмовілася ад класічнай схемы, прадставіўшы першую пярэднепрывадную машыну Flavia, спраектаваную Антоніа Фесіа[it]. На Flavia ўсталявалі 4-цыліндравы апазітны рухавік працоўным аб’ёмам 1498 см³, праз 3 гады павялічаным да 1798 см³.

У 1969 годзе «Лянча» увайшла ў склад канцэрна Fiat. Але нягледзячы на гэта, працягвала самастойную распрацоўку мадэляў такіх, як Stratos, Delta, Gamma і Beta. У 1972 годзе на рынку з’явіліся Lancia Beta з папярочна размешчанымі маторамі, якія мелі па два верхнія размеркавальныя валы. У 1972 годзе таксама была створана спартыўная мадэль Stratos са сярэднематорнай кампаноўкай. На гэту машыну ўсталёўваўся рухавік V6 Ferrari Dino магутнасцю 190 конскіх сіл. Тры гады запар Lancia Stratos выйгравала чэмпіянат свету па ралі.

У 1980-я гады кампанія шчыльна супрацоўнічала з Saab: Delta прадавалася ў Швецыі як Saab 600, а Lancia Thema была пабудавана на адной платформе з Fiat Croma, Saab 9000 і Alfa Romeo 164.

 
Lancia Ypsilon (2011–2024)

У 1991 годзе мадэльны шэраг Lancia ўключаў Dedra, Delta, седан і ўніверсал Thema. У 1996 годзе было ўжо восем мадэляў. У 2006 годзе — пяць. У 2012 годзе іх колькасць павялічылася да шасці машын, сярод іх пад брэндам «Lancia» прапаноўваліся тры мадэлі Chrysler. З 2016 года ў Lancia засталася толькі адна мадэль — Ypsilon, якая прадаецца выключна на італьянскім рынку[1].

Крыніцы правіць

  1. Juan Felipe Munoz. Quale mercato per la nuova Lancia Ypsilon? (італ.). it.motor1.com (18 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.

Літаратура правіць

  • Энциклопедия легковых автомобилей. — М.: Издательство «За рулём», 2003. — ISBN 5-85907-318-6
  • Тени предков: биография автомобильной марки Lancia // «Авторевю» № 24, 2001.

Спасылкі правіць