Ляпіс нігер (лац.: Lapis Niger, «Чорны камень») — квадратная паверхня з чорнага мармуру на форуме ў Рыме.

Надпісы на стэле

У антычныя крыніцы гавораць, што гэта месца, на якім быў забіты Ромул. Пад плітамі быў знойдзены комплекс раннярымскіх пабудоў, магчыма, прысвечаных Вулкану, сярод якіх былі алтар, падмурак калоны і каменная стэла. Пліта была пастаўлена над пабудовамі ў I стагоддзі да н.э. пры Суле, калі шанаванне Вулкана больш не здзяйснялася на гэтым месцы, і была перанесена за горад[1].

«Чорны камень» быў адкрыты археолагам Джакама Боні ў 1899 годзе паміж Трыўмфальнай аркай Септымія Севера і Курыяй. Пад каменнымі плітамі была выяўлена стэла з найстаражытнымі захаванымі лацінскімі надпісамі на камені (датуюцца VI стагоддзем да н.э.).

Надпіс правіць

Надпіс на камені мае шэраг характэрных асаблівасцей. З усіх вядомых надпісаў, сімвалы на гэтай пліце па напісанні найбольш блізкія да грэчаскіх, з прычыны таго, што храналагічна гэты перыяд быў бліжэй усяго да таго, калі грэчаскі алфавіт быў запазычаны з італійскіх грэчаскіх калоній (напрыклад, Кумы).

Пасланне запісана бустрафедонам: спосабам, пры якім кірунак пісьма чаргуецца ў залежнасці ад цотнасці радка. Шматлікія з найстарэйшых надпісаў на латыні запісаны такім жа чынам.

Значэнне надпісу зразумець складана, таму што пачатак і канец не захаваліся, і толькі каля паловы радкоў выразна праглядаюцца. Аднак, падаецца, што пасланне засталося ад царскага магільнага склепа, і акрамя іншага прадракае праклён кожнаму, хто асмеліцца патрывожыць яго.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Freyberger K. Das Forum Romanum. стар. 16