Last.fm

інтэрнэт-праект музычнай тэматыкі

Last.fmінтэрнэт-праект музычнай тэматыкі, асноўным сэрвісам якога з’яўляецца збор інфармацыі аб музыцы, якую слухае карыстальнік, і яе каталагізацыя ў індывідуальных і агульных чартах.

Last.fm
Выява лагатыпа
Скрыншот праграмы Last.fm.
Скрыншот праграмы Last.fm.
URL last.fm (англ.)
Тып сайта сацыяльная сетка, Інтэрнэт-радыё, online music database[d], база даных і хіт-парад
Наведвальнасць
  • 40 000 000 чал.
Уладальнік Paramount Streaming[d][1] і Paramount Global[d]
Пачатак працы 20 сакавіка 2002
Рэйтынг Alexa 1 438[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Last.fm правіць

Чатыры меламаны з Аўстрыі і Германіі — Фелікс Мілер (Felix Miller), Марцін Сціксел (Martin Stiksel), Міхаэль Брайдэнбрукер (Michael Breidenbruecker) і Томас Віламітцэр (Thomas Willomitzer) — у 2002 годзе заснавалі інтэрнэт-радыё і сацыяльны сайт Last.fm.

Да пачатку 2003 году праекты Audioscrobbler і Last.fm аб'ядналіся і пачалі працаваць разам.

30 мая 2007 года амерыканская кампанія CBS Interactive набыла Last.fm за $280 млн. Гэтае пагадненне стала найбуйнейшым у гісторыі набыццём брытанскага Web 2.0 сэрвісу. Новыя ўладальнікі плануюць захаваць пераемнасць каманды і пакінуць ранейшы менеджмент, узмацніўшы яго новымі кадрамі, пераважна ў вобласці фінансавага аналізу і планавання.

Пасля продажу сайта яго палітыка змянілася ў бок манетызацыі, прычым адбылося гэта не шляхам увядзення больш прывабных прапановаў для платных падпісак на сэрвіс, а скарачэннем бясплатнага функцыяналу.[3] З 22 красавіка 2009 года набылі моц змены ў функцыянаванні сайту, якія патрабуюць падпіску ў памеры $3 у месяц з карыстальнікаў, якія хочуць слухаць радыё (бясплатна можна праслухаць 30 песень), за выключэннем карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША, Германіі або Вялікабрытаніі.

Сёння колькасць карыстальнікаў Last.fm дасягае 20 мільёнаў чалавек з больш чым 240 краін.

Last.fm у Беларусі правіць

На сярэдзіну чэрвеня 2008 на сайце зарэгістравана больш за 4500 беларускіх карыстальнікаў.

Крыніцы правіць

  1. https://cbsinteractive.com/brands/ Праверана 28 лютага 2020.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 9 студзеня 2018.
  3. Владимир Яшников Радио в Last.fm станет платным Архівавана 9 жніўня 2020. (руск.)

Спасылкі правіць