Loricifera — група марскіх інтэрстыцыяльных беспазваночных, апісаная ў 1983 годзе ў якасці новага тыпу жывёльнага царства. Першы від Nanaloricus mysticus быў апісаны дацкім заолагам Райнхартам Крыстэнсенам  (руск.).

Loricifera

Pliciloricus enigmatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loricifera Kristensen, 1983

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202425
NCBI  310840
EOL  1537
FW  67129

Апісанне правіць

Насяляюць у інтэрстыцыялі ад узбярэжжа да глыбіні 7000 м. Даўжыня цела дарослых асобін ад 100 мкм да 1 мм, хігінсавы лічынкі некаторых відаў могуць дасягаць 800 мікрон.

Цела дзеліцца на тулава і хобат (інтраверт). Тулава пакрыта кутыкулай  (руск.), якая складаецца з асобных пласцінак. Інтраверт падзелены на ротавы конус, узброены штылет, сярэднюю частку з доўгімі прыдаткамі — скалідамі і шыйную вобласць.

З яйка выходзіць так званая хігінсава лічынка.

Па сучасных уяўленнях Loricifera уключаюць у групу Scalidophora — чарвей, якія нясуць інтраверт і скаліды, да іх таксама адносяцца Priapulida і Kinorhyncha.

Сярод Loricifera выяўленыя віды, якія пастаянна жывуць у анаэробных умовах — унікальная рыса, што пакуль не выяўленая ў іншых жывёл.

Класіфікацыя правіць

Armorloricus правіць

Australoricus правіць

Nanaloricus правіць

Phoeniciloricus правіць

Pliciloricus правіць

Rugiloricus правіць

Spinoloricus правіць

Titaniloricus правіць

Літаратура правіць

  • Малахов В. В., Адрианов А. В. Головохоботные (Cephalorhyncha) — новый тип животного царства. — М.: КМК Лтд., 1995.
  • Danovaro, R.; Dell’Anno, A.; Pusceddu, A.; Gambi, C.; Heiner, I.; Kristensen, R.M. (2010). The first metazoa living in permanently anoxic conditions. BMC Biology 8: 30