Масавая шматкарыстальніцкая анлайн ролевая гульня (англ.: Massively multiplayer online role-playing game, MMORPG) — жанр анлайнавых ролявых відэагульняў, у якім вялікая колькасць гульцоў узаемадзейнічае адзін з другім у віртуяльным свеце (галоўным чынам у жанры фэнтэзі). Як і ў большасці RPG, гульцу прапануецца роля выдуманага героя і магчымасць кіраваць яго дзеяннямі. MMORPG адрозніваецца ад аднакарыстальніцкіх і невялікіх сеткавых ролевых гульняў мноствам гульцоў, а таксама віртуальным светом, які працягвае існаваць і пры адсутнасці гульца. Віртуальны свет падтрымліваецца выдаўцом гульні.

Сучасныя шматкарыстальніцкія ролевыя гульні сталі сапраўдным феноменам сеціва. У найпапулярных з іх грають мільёны лбюдзей. Шмат такіх гульняў з'яўляюцца платнымі. Месяцавая падпіска на некаторыя каштуе да некалькіж дзясяткаў долараў ЗША. Улічваючы шматтысячную аўдыторыю, падобныя гульні з'яўляюцца значнымі і паспяховымі камерцыйнымі праектамі.

Апісанне правіць

У віртуальным свеце гульцы могуць выконваць розныя дзеянні, узаемадзейнічаць адзін з другім. Існуюць і кіравальныя камп'ютарам персанажы (NPC), в тыму ліку варожыя (мобы). У большасці гульняў за знішчэнне ворагаў гулец атрымлівае ўзнагароду і ачкі вопыту (XP). Атрыманыя ачкі вопыту гулец ужывае для ўдасканалення навыкаў і ўменняў героя. Узнагарода (гульнёвая валюта альбо каштоўныя рэчі) складаюць аснову эканамічных зносін паміж удзельнікамі гульні.

У буйных MMORPG гульцы маюць магчымасць ствараць унутраныя аб'яднанні (гільдыі, кланы), члены якіх могуць вызначаць поўную палітыку ў дачыненні да іншых гульцоў і аб'яднанняў. У некаторых гульнях героі пры першым з'яўленні ў свеце нейтральня, у іншых — варожыя да пэўных персанажаў адпаведна сюжэту гульні.

У большасці платных MMORPG гульцы купляюць платную падпіску, Часам выдаўцы патрабуюць аднаразовага набыцця копіі гульні. Бясплатныя MMORPG можна наўпрост спампаваць з Інтэрнэта. Часта ў іх вакарыстоўваюць сістэму мікратранзакцый — набыццё ўнутрагульнёвых рэчаў за сапраўдныя грошы.

Гл. таксама правіць