«Mafia II» — камп’ютарная гульня, шутэр ад трэцяй асобы з элементамі аўтасімулатара, сіквел гульні «Mafia: The City of Lost Heaven», распрацаваная чэшскай кампаніяй «2K Czech». Распрацоўка гульні была анансаваная 21 жніўня 2007 года на «Leipzig Games Convention», гульня была выдадзеная кампаніяй «2K Games» 24 жніўня 2010 года ў Паўночнай Амерыцы і 27 жніўня 2010 года ва ўсім свеце. Даты выхаду аднолькавыя для ўсіх падтрымоўваных платформ: PlayStation 3, PC і Xbox 360.

Mafia II
Распрацоўшчык 2K Czech
Выдавец 2K Games
Частка серыі Mafia[d]
Даты выпуску 24 жніўня 2010
Апошняя версія
Жанр Шутар ад трэцяй асобы, аўтасімулятар
Стваральнікі
Геймдызайнер Daniel Vávra[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Microsoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360
Гульнявы рухавічок The Illusion Engine
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[1]
Мовы інтэрфейсу англійская[2], французская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2], чэшская[2], польская[2] і руская[2]
Носьбіты аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Падзеі Mafia II разгортваюцца ў 1943—1951 гадах у выдуманым амерыканскім горадзе Эмпайр-Бэй (англ.: Empire Bay) з насельніцтвам у сем мільёнаў. У горадзе «запраўляюць» тры галоўныя мафіёзныя «сям’і»: Вінчы, Клементэ і Фальконе.

Галоўны герой, Віта Скалета (англ.: Vito Scaletta) (поўнае імя — Віторыё Антоніа Скалета), у дзяцінстве пераехаў разам са сваёй сям’ёй з Сіцыліі ў ЗША. Калі быў хлапчуком, Віта думаў, што ў Амерыцы ўсе яго мары стануць рэальнасцю, аднак насамрэч усё аказалася інакш. Яго бацька, Антоніа Скалета, сумленны работнік, працаваў у порце, атрымліваючы за сваю працу мізэрныя грошы, якія часта траціліся ў карчме. Праз некалькі гадоў Антоніа, як лічыцца, п’яны ўпаў у ваду і патануў. Маці Віта, богабаязная пажылая жанчына, якая хвалюецца за свайго сына, працуе памочніцай святара ў мясцовай царкве.

У школе Віта пасябраваў з іншым хлапчуком, Джо Барбара (англ.: Joe Barbaro) — вядомым у акрузе хуліганам. Абодва яны былі з бедных сем’яў, таму, стаўшы найлепшымі сябрамі, хутка прыахвоціліся да бандытызму — кішэнных крадзяжоў, рабавання крам і г.д.

Аднойчы падрослыя Джо і Віта вырашылі абрабаваць ювелірны магазін. Першая сур’ёзная справа аказалася не зусім удалай: іх заўважыў паліцэйскі. Віта быў злоўлены, а Джо ўдалося схавацца. Ішла Другая сусветная вайна, на фронце былі патрэбныя добраахвотнікі, таму Віта далі выбар. Паміж турмой і вайной ён абраў вайну, у выніку чаго быў адпраўлены на фронт — дэсантнікам ў 504-ы парашутны полк.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 1 красавіка 2022.

Спасылкі правіць