Mario Kart 64

кансольная відэагульня

Mario Kart 64 (яп.: マリオ カート 64, Хэпбёрн: Mario Kāto Rokujūyon) — гоначная відэагульня, распрацаваная кампаніяй Nintendo Entertainment Analysis and Development і выпушчаная ўпершыню ў Японіі 14 снежня 1996 года кампаніяй Nintendo эксклюзіўна для платформы Nintendo 64. Таксама яна выпускалася для кітайскай iQue Player у 2003 годзе, для Wii і Wii U Virtual Console у 2007 і 2016 гадах, і для Nintendo Switch Online + Expansion Pack 25 кастрычніка 2021 года. У лінейцы «Mario Kart» гэта адна з найбольш удалых гульняў і часта яе назваюць адной з найвялікшых гульняў усіх часоў.[22][23]

Mario Kart 64
Распрацоўшчык Nintendo EAD
Выдавец Nintendo
Частка серыі Mario
Даты выпуску  Японія 14 снежня 1996
 ЗША 10 лютага 1997
 Еўрапейскі Саюз 24 чэрвеня 1997
Жанр гонка
Стваральнікі
Кіраўнік Хідэкі Кона
Прадзюсар Шігэру Міямота
Кампазітар Кэнта Нагата
Тэхнічныя даныя
Платформа Nintendo 64
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі
Носьбіт лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне Nintendo 64 controller[d]
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гульнявы працэс правіць

Гульня ўключае ў сябе 4 турніры, па чатыры трасы ў кожным. Усе трасы вельмі яркія, разнастайныя і запамінальныя. Прайшоўшы спаборніцтва на максімальнай складанасці, гулец адкрывае для сябе новы экстра-ўзровень, у якім можна прайсці тыя ж самыя трасы, але ў адлюстраваным варыянце.

Акрамя стандартнага спаборніцтва, прысутнічаюць рэжымы адзіночнай гонкі і бітвы. Для бітвы адводзіцца 4 спецыяльных арэны. Мэтай гэтага рэжыму з’яўляецца знішчэнне трох паветраных шарыкаў у кожнага саперніка. Гулец, які страціў усе шарыкі, пераўтвараецца ў бо-бомбу, якая гэтак жа можа перасоўвацца па арэне і падрываць гульцоў, якія на ёй засталіся.

У Mario Kart 64 можа гуляць да чатырох чалавек, у рэжыме split-screen (падзелены экран).

Персанажы правіць

Гулец можа выбраць аднаго з васьмі персанажаў. На выбар прапаноўваюцца:

Дадатковыя факты правіць

  • На кансолі Nintendo 64 гэта гульня была самай папулярнай пасля славутай «Super Mario 64».
  • Нягледзячы на ​​3D фармат трас, мадэлі машын і гоншчыкаў з’яўляюцца двухмернымі.
  • У першапачатковым варыянце, гульня называлася Super Mario Kart R, а замест Данкі Конга ў гульні прысутнічаў персанаж Магікупа (англ.: Magikoopa).

Заўвагі правіць

  1. У аглядзе GameFan тры крытыкі ацанілі Mario Kart 64 па-рознаму: 95, 93 і 89.[7]

Крыніцы правіць

  1. Mario Kart 64 aggregate score (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 13 January 2019. Праверана 10 June 2021.
  2. McCall, Scott. Mario Kart 64 - Review(недаступная спасылка). AllGame. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2014. Праверана 13 April 2017.
  3. Lomas 1997, p. 61.
  4. Ferguson 1997, p. 74.
  5. Boyer 1997, p. 44.
  6. Mario Kart 64 review(недаступная спасылка). Electric Playground. Greedy Productions Ltd. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2005. Праверана 15 June 2021.
  7. "Viewpoint". GameFan. Vol. 5, no. 2. January 1997. pp. 28–30. Праверана June 21, 2021.
  8. Mario Kart 64 review. GameSpot (6 лютага 1997). Архівавана з першакрыніцы 3 May 2019. Праверана 10 June 2021.
  9. Mario Kart review. GameRevolution. AtomicOnline (6 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 14 May 2006. Праверана 15 June 2021.
  10. Wildgoose, David (June 1997). "Mario Kart 64". Hyper. № 44. pp. 38–41. Праверана June 21, 2021.
  11. Schneider, Peer. IGN: Mario Kart 64 Review. IGN (20 лютага 1997). Архівавана з першакрыніцы 13 April 2008. Праверана 3 May 2022.
  12. Thomas, Lucas M.. Mario Kart 64 VC Review. IGN (30 студзеня 2007). Праверана 17 January 2014.
  13. Test du jeu Mario Kart 64 sur N64 (фр.). Jeuxvideo. Paris: Webedia (12 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 May 2021. Праверана 9 June 2021.
  14. Nash, Jonathan (April 1997). "Mario Kart 64". N64 Magazine. № 1. pp. 66–73. Праверана June 21, 2021.
  15. Nash, Jonathan (July 1997). "Mario Kart 64". N64 Magazine. № 4. Future Publishing. pp. 30–45.
  16. Mario Kart 64 on Virtual Console. NintendoLife. Brighton: Gamer Network. Архівавана з першакрыніцы 25 April 2021. Праверана 25 September 2011.
  17. West 1997, p. 113.
  18. White, Shaun; McComb, Dave (July 1997). "Mario Kart 64". Official Nintendo Magazine. № 58. pp. 24–35. Праверана June 21, 2021.
  19. "Mario Kart 64". Video Games [нямецкая]. May 1997. pp. 80–82. Праверана June 21, 2021.
  20. Mario Kart 64 (Nintendo 64) Review - Page 1 - Cubed3. Cubed3 (9 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 28 September 2018. Праверана 9 June 2021.
  21. Barrel 1997, p. 27.
  22. Tony Mott, рэд. (2013). 1001 Video Games You Must Play Before You Die. Universe Publishing. ISBN 978-1844037667.
  23. Polygon Staff. The 500 Best Video Games of All Time. Polygon.com (27 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы March 3, 2018. Праверана December 1, 2017.

Літаратура правіць

  • Barrel, Corin (October 1997). "Test Nintendo 64: Mario Kart 64". Officiel Nintendo Magazine [французская]. № 1. Paris: Emap Alpha. pp. 22–27.
  • Boyer, Crispin (March 1997). "Review Crew: Mario Kart 64". Electronic Gaming Monthly. № 92. Chicago: Ziff Davis. p. 44. Праверана 9 June 2021.
  • Ferguson, Nick (February 1997). "Mario Kart 64 review". Edge. № 52. Bath: Future plc. pp. 72–74.
  • Lomas, Ed (July 1997). "Mario Kart 64 review". Computer and Video Games. Bath: Future plc (188): 60–61. Праверана 9 June 2021.
  • West, Neil (June 1997). "Mario Kart 64 review". Next Generation. № 30. Bath, Somerset: Future plc. p. 113. Праверана June 15, 2021.

Спасылкі правіць