Mercedes-Benz

нямецкі вытворца аўтамабіляў

Mercedes-Benz (бел.: Мерседэс-Бэнц) — марка нямецкіх аўтамабіляў, а таксама назва кампаніі, якая спецыялізуецца на выпуску легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў. На цяперашні момант з’яўляецца даччынай кампаніяй канцэрна «Даймлер-Бэнц». Штаб-кватэра знаходзіцца ў Штутгарце.

Mercedes-Benz
Заснаванне 1926
Заснавальнікі Карл Бенц, Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя легкавы аўтамабіль, грузавы аўтамабіль, аўтобус, рухавік і камерцыйны транспартны сродак[d]
Дэвіз Das Beste oder nichts.
Сайт mercedes-benz.com/… (англ.)(ням.)

Гісторыя правіць

Mercedes-Benz пачынаецца з першага рухавіка ўнутранага згарання ў аўтамабілі Карла Бэнца, прадстаўленага ў патэнце Benz Motorwagen, які фінансаваўся за кошт пасагу Берты Бэнц[1] і запатэнтаваны ў студзені 1886 года[2], а таксама з пераабсталявання дыліжанса Готлібам Даймлерам і яго інжынерам Вільгельмам Майбахам з усталяваннем бензінавага рухавіка, прадстаўленага пазней у 1886 годзе. Аўтамабіль Mercedes выпушчаны на рынак у 1901 годзе кампаніяй Daimler Motoren Gesellschaft[3][4].

Эміль Елінэк-Мэрсэдэс, яўрэйска-аўстрыйскі аўтамабільны прадпрымальнік, які працаваў з DMG, зарэгістраваў гандлёвую марку ў 1902 годзе, назваўшы Mercedes 35 hp 1901 года выпуску ў гонар сваёй дачкі Мэрсэдэс Елінэк. Элінэк быў бізнесменам і маркетынгавым стратэгам, які прасоўваў «бязконныя» аўтамабілі Daimler у вышэйшых колах грамадства. Сярод яго кліентаў былі сям’я Ротшыльдаў і іншыя багатыя кліенты, але ўжо ў 1901 годзе ён прадаваў аўтамабілі Mercedes і ў «Новым Свеце», у тым ліку мільярдэрам Ракфелеру, Астору, Моргану і Тэйлару. На гонцы ў Ніцы, якую ён наведаў у 1899 годзе, Элінэк выступаў пад псеўданімам «Месье Мэрсэдэс». Многія лічаць гэтую гонку нараджэннем Mercedes-Benz як брэнда. У 1901 годзе назва «Mercedes» была перарэгістраваная DMG worldwide як ахоўны таварны знак. Першыя аўтамабілі пад маркай Mercedes-Benz выпушчаны ў 1926 годзе, пасля зліцця кампаній Карла Бэнца і Готліба Даймлера ў кампанію Daimler-Benz company 28 чэрвеня 1926 года[5][6].

Мадэльны шэраг правіць

Гістарычныя мадэлі правіць

Сучасны мадэльны шэраг правіць

Удзел у Формуле-1 правіць

Перад сезонам 2010 года Mercedes-Benz набыў 70 % акцый Brawn GP, праз што каманда была перайменаваная ў Mercedes GP.

У Беларусі правіць

Станам на канец 2019 года ў Беларусі зарэгістравана 94 077 аўтамабіляў Mercedes-Benz[7].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. How Invented The Internal Combustion Engine?. www.timesmojo.com. Праверана 14 лютага 2024.
  2. About the Benz Patent. www.mercedes-benz.com. Праверана 14 лютага 2024.
  3. Historic Truck Brands MERCEDES-BENZ. historicvehicles.com.au. Праверана 14 лютага 2024.
  4. Interesting Facts About Mercedes-Benz. www.articlesfactory.com. Праверана 14 лютага 2024.
  5. Registernummer 390784. register.dpma.de. Праверана 14 лютага 2024.
  6. Mercedes-Benz: The Story. www.uptowndxb.com. Праверана 14 лютага 2024.
  7. Автостатистика ГАИ: сколько у белорусов Geely, а сколько — Ferrari (руск.). tut.by (31 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020. Праверана 29 сакавіка 2021.

Спасылкі правіць