«Metallica» — амерыканскі метал-гурт, які выконвае музыку ў стылях трэш-метал і хэві-метал, утвораны ў 1981 годзе.

Metallica
Выява лагатыпа
Жывы канцэрт «Metallica» на O2, Лондан, Англія, 22 кастрычніка 2017 года.
Жывы канцэрт «Metallica» на O2, Лондан, Англія, 22 кастрычніка 2017 года.
Асноўная інфармацыя
Жанры трэш-метал[1] і метал[2]
Гады з 1981 — па гэты час
Краіна  ЗША
Горад Лос-Анджэлес
Адкуль Лос-Анджэлес
Лэйблы Warner Bros. Records[d], Megaforce Records[d], Elektra[d], Vertigo[d], Mercury Records[d], Universal Music Group і Virgin EMI Records[d]
Склад
metallica.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Канцэрт у Лондане (2003). Злева направа: Роберт Тухіл'ё, Кірк Хэмет, Ларс Ульрых, Джэймс Хэтфілд.

«Metallica» аказала вялікі ўплыў на развіццё металу і ўваходзіць (нароўні з такімі гуртамі, як «Slayer», «Megadeth» і «Anthrax») у «вялікую чацвёрку трэш-метала». Альбомы «Metallica» былі прададзены ў агульнай колькасці больш 100 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце, што робіць яе самым камерцыйна паспяховым метал калектывам.

Гісторыя правіць

Стварэнне гурта правіць

Гурт Metallica быў заснаваны ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, у кастрычніку 1981 года гітарыстам і вакалістам Джэймсам Хэтфілдам і ўдарнікам Ларсам Ульрыхам, пасля таго, як абодва змясцілі аб'яву ў газеце «The Recycler» аб фармаванні гурта. Басістам стаў Рон Макгоўні, а лідарам-гітарыстам, пасля доўгіх пошукаў, — Дэйв Мастэйн.

Паходжанне назвы правіць

Metallica атрымала сваё імя, калі Рон Куінтана папрасіў Ларса дапамагчы ў выбары імя яго журнала аб метал-гуртах ЗША і Брытаніі. Сярод варыянтаў у Куінтаны была і «Metallica», але Ульрых прапанаваў «Metal Mania» або «Hesse», а «Metallica» — вырашыў захаваць для назвы свайго ўласнага гурта.

Цікавыя факты правіць

  • У 1985 годзе група атрымала мянушку «Alcohollica» праз надмерную прыхільнасць удзельнікаў гурта да спіртнога. Былі нават выпушчаны футболкі з выявай вокладкі Kill 'Em All, толькі замест малатка і крыві былі намаляваныя бутэлька і разлітыя гарэлка, а замест надпісу Kill' Em All — Drink 'Em All.
  • Metallica з'явілася ў эпізодзе анімацыйнага серыялу «The Simpsons». Эпізод з удзелам легендарных металістаў запісваўся ў верасні 2005, менавіта з яго пачнецца 18-ы сезон мульт-эпапеі. 10 верасня адбыўся прэм'ерны паказ Гэтай серыі.
  • У 2006 годзе група ў поўным складзе ў ролі саміх сябе знялася ў камедыі «Прэмія Дарвіна».
  • Музыка Metallica выкарыстоўвалася для катаванняў зняволеных ў амерыканскай турме ў Гуантанама. Даведаўшыся пра гэта, Хэтфілд не знайшоў нічога лепшага, як «пажартаваць»: «Мы мучылі сваіх бацькоў і жонак нашай музыкай шмат гадоў. Чаму б і не іракцам?». Ягонае выказванне абурыла многіх прыхільнікаў гурта.

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Кавер-альбомы правіць

Канцэртныя альбомы правіць

Афіцыйныя DVD-выданні правіць

Склад гурта правіць

Год Рытм-Гітара, Вакал Сола-Гітарыст Бас-Гітарыст Барабаншчык
1981 Джэймс Хэтфілд Ллойд Грант Джэймс Хэтфілд Ларс Ульрых
1982 Дэйв Мастэйн Рон Макгоўні
1982—1983 Кліф Бёртан
1983—1986 Кірк Хэмет
1986—2001 Джэйсан Нюстэд
2001—2003 Боб Рок
2003—наш час Роберт Трухільё

Былыя ўдзельнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць