Мізумена звычайная (Misumena vatia) — галарктычны від від павукоў рода Misumena сямейства Thomisidae.
- Araneus vatius
- Aranea calycina
- Aranea 4-lineata
- Aranea kleinii
- Aranea osbekii
- Aranea hasselquistii
- Aranea uddmanni
- Aranea scorpiformis
- Aranea virginea
- Aranea citrea
- Aranea citrina
- Aranea sulphereoglobosa
- Aranea sulphurea
- Aranea quinquepuncata
- Aranea albonigricans
- Aranea calicina
- Aranea cretata
- Misumena citrea
- Thomisus citreus
- Thomisus calycinus
- Thomisus dauci
- Thomisus pratensis
- Thomisus spinipes
- Thomisus scorpiformis
- Thomisus quadrilineatus
- Thomisus viridis
- Thomisus phrygiatus
- Thomisus devius
- Thomisus fartus
- Thomisus vatius
- Pachyptile devia
- Thomisus cucurbitinus
- Misumena oblonga
- Misumena calycina
- Misumena occidentalis
- Misumenops vatia
Маладыя самцы ў пачатку лета досыць малыя і іх лёгка не заўважыць, яны дасягаюць 5 мм максімум, але самкі могуць вырасці да 10 мм (без ног). Гэтыя павукі могуць быць жоўтага або белага колеру, у залежнасці ад кветкі, у якой яны палююць. Маладыя самкі, якія могуць паляваць на разнастайных кветак, такіх як Bellis perennis і Helianthus annuus, могуць змяняць колер «па жаданні». Дарослыя самкі патрабуюць вялікай колькасці адносна буйной здабычы, каб адкласці лепшыя яйкі. Таму яны ў Паўночнай Амерыцы, найбольш часта сустракаюцца ў відах рода Solidago, ў якіх ярка-жоўтыя кветкі, якія прыцягваюць вялікую колькасць насякомых, асабліва ў восеньскі перыяд. Часта вельмі цяжка нават для чалавека адшукаць аднаго з гэтых павукоў на жоўтых кветках.
Маладыя асобіны дасягаюць памеру каля 5 мм да восені і зімуюць на зямлі. Яны ліняюць у апошні раз у маі наступнага года.
Гэтыя павукі мяняюць колер дзякуючы вадкаму сакрэту з жоўтым пігментам у вонкавым пласце клетак цела.
Змена колеру ад белага да жоўтага займае ад 10 да 25 дзён, зваротная каля шасці дзён. Жоўтыя пігменты былі вызначаныя як кінурэнін і 3-гідроксікінурэнін[1].
Зноскі
- ↑ Oxford, G.S. & Gillespie, R.G. (1998). Evolution and Ecology of Spider Coloration. Annual Review of Entomology 43:619-643.
Зноскі