Джордж Валянцін Нэш
Джордж Валянцін Нэш (англ.: George Valentine Nash, 1864—1921) — амерыканскі батанік, даследчык флоры Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі; адзін з першых даследчыкаў флоры Пенсільваніі.
Джордж Валянцін Нэш | |
---|---|
англ.: George Valentine Nash | |
Дата нараджэння | 6 мая 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1921 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Nash».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Джордж Нэш працаваў у Нью-Ёркскім батанічным садзе, займаў пасаду старэйшага садоўніка. Удзельнічаў у палявых работах на Багамскіх астравах, у Паўднёвай Фларыдзе і на Гаіці.
Апісаў каля тысячы новых таксонаў раслін, у першую чаргу з сямейства метлюжковыя (Poaceae)[1].
Навуковыя працы правіць
- North American Plants, Collected in Central Peninuslar Florida. — 1894—1895. Washington, DC[2].
- Revision of the genus Asimina in North America. // Bull. Torrey Bot. Club 23: 234—242. — 1896. (англ.)
- American Ginseng: Its Commercial History, Protection, And Cultivation. — 1898[3]. (англ.)
- Costa Rican Orchids («Архідэі Коста-Рыкі»). — 1906. (англ.)
- North American Flora («Паўночна-амерыканская флора»). — 1909. (англ.)
У гонар Джорджа Нэша правіць
У гонар Джорджа Нэша названа некалькі відаў раслін, такія таксоны маюць відавы эпітэт nashii. Спіс таксонаў з відавым эпітэтам nashii можна знайсці ў базе дадзеных International Plant Names Index (IPNI). Сярод іх:
- Asimina ×nashii
- Limonium nashii (= Limonium carolinianum (Walter) Britton, 1894).
Парк Нэша (Nash Park) у горадзе Кліфтан (штат Нью-Джэрсі, ЗША) таксама названы ў гонар Джорджа Валянціна Нэша.
Зноскі
- ↑ Гл. спасылку на сайт IPNI у картцы «Сістэматык жывой прыроды».
- ↑ G. V. Nash: информация на сайте Harvard College: Index of Botanical Publications(недаступная спасылка)Шаблон:Недоступная ссылка (англ.) (Праверана 18 мая 2010)
- ↑ G. V. Nash: інфармацыя на сайце flipkart.com(недаступная спасылка) (англ.) (Праверана 18 мая 2010)