Nightmare (альбом)

альбом Avenged Sevenfold
(Пасля перасылкі з Nightmare, альбом)

«Nightmare» — пяты студыйны альбом гурта «Avenged Sevenfold», выдадзены ў 2010 годзе. Першы альбом гурту без The Rev’а — бубнача з арыгінальнага складу, аднаго з заснавальнікаў групы. Ён памёр 28 снежаня 2009 года. Пасля яго смерці засталося некалькі дэмазапісаў песень для новага альбома, над якім ён актыўна працаваў. Гэты матэрыял быў выкарыстаны ўжо пры студыйным запісу і звядзенні альбома: напрыклад, у песні «Fiction» выкарыстаны яго вакал. Сесійным бубначом пры запісе матэрыялу быў Mike Portnoy з «Dream Theater» (ён з’яўляўся адным з куміраў The Rev’а, і быў запрошаны групай у лютым 2010 года). Альбому быў прысвоены статус залатога ў ЗША. Па стане на жнівень 2013 у Злучаных Штатах было прададзена 766 000 копій альбома.

Nightmare
Вокладка альбома Avenged Sevenfold «Nightmare» (27 ліпеня 2010)
Студыйны альбом Avenged Sevenfold
Дата выпуску 27 ліпеня 2010
Жанр Хэві-мэтал, Хард-рок,
Працягласць 0:66:49
Прадзюсар Mike Elizondo
Мова песень англійская
Лэйбл Warner Bros. Records
Храналогія Avenged Sevenfold
Avenged Sevenfold
(2007)
NightmareHail to the King
(2013)

Спіс кампазіцый правіць

Стандартнае выданне
Назва Працягласць
1. «Nightmare» 6:14
2. «Welcome to the Family» 4:07
3. «Danger Line» 5:30
4. «Buried Alive» 6:43
5. «Natural Born Killer» 5:17
6. «So Far Away» 5:29
7. «God Hates Us» 5:21
8. «Victim» 7:31
9. «Tonight the World Dies» 4:43
10. «Fiction» 5:14
11. «Save Me» 10:56
66:47
iTunes Бонус трэкі
Назва Працягласць
12. «Lost It All» 3:57

Сінглы правіць

  • «Nightmare» (выдадзены ў 2010 годзе)
  • «Welcome to the Family» (выдадзены ў 2010 годзе)
  • «So Far Away» (выдадзены ў 2011 годзе)
  • «Buried Alive» (выдадзены ў 2011 годзе)

Відэа правіць

  • «Nightmare» (выдадзены ў 2010 годзе)
  • «So Far Away» (выдадзены ў 2011 годзе)

Выканаўцы правіць

Avenged Sevenfold

Запрошаныя музыкі

  • Mike Portnoy — ударныя
  • Brian Haner, Sr. — Гітара ў «Tonight the World Dies» і «So Far Away»
  • Sharlotte Gibson — бэк-вакал
  • Jessi Collins — бэк-вакал
  • David Palmer — фартэпіяна, клавішныя
  • Stevie Blacke — струнныя
  • Stewart Cole — труба
  • Mike Elizondo — клавішныя