Nivea — брэнд, які спецыялізуецца на прадуктах па догляду цела і скуры. Ён належыць нямецкай кампаніі Beiersdorf AG. Nivea паходзіць ад лацінскага слова niveus/NIVEA/niveum, што азначае «беласнежны».

Nivea
ням.: Nivea
Заснаванне 1911
Заснавальнікі Paul Carl Beiersdorf[d]
Размяшчэнне
Матчына кампанія Beiersdorf
Сайт nivea.es (ісп.)
nivea.fr (фр.)
nivea.de (ням.)

Гісторыя правіць

Гісторыя кампаніі пачалася ў 1890 годзе, калі бізнесмен Оскар Троплавіц набыў фірму «Beiersdorf» і на яе базе арганізаваў вытворчасць крэма для скуры. У 1911 годзе быў створаны першы ў свеце ўвільгатняючы крэм працяглага дзеяння, які і атрымаў назву «Nivea». Першая яго партыя была зроблена ў слоічках, вырабленых у стыле «Art Nouveau».

Першапачаткова кампанія забяспечвала толькі германскіх спажыўцоў, але пазней стала вядомай на ўсім свеце. У 1930-х гадах на заводах «Nivea» працавала паўтара мільёна рабочых. У 1920-х гадах крэм сталі рэкламаваць на кінапаказах[1].

У Беларусі правіць

23 красавіка 2021 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прадукцыя маркі Nivea была ўнесеная ў пералік тавараў, якія забаронены да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі[2]. Забарона неаднаразова працягвалася, і на бягучы момант дзейнічае да канца 2024 года[3].

Зноскі