Noctua pronuba — начны матылёк з сямейства совак.

Noctua pronuba
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Noctua pronuba


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  771401
NCBI  214277
EOL  457254

Апісанне правіць

Размах крылаў 50-60 мм[1]. Афарбоўка пярэдніх крылаў можа вар'іраваць ад шэрай да цёмна-бурай. Пупышкападобная пляма на пярэдніх крылах заўсёды амаль чорная, колцападобная пляма ў светлай кайме, такога ж колеру, як і фон саміх крылаў, альбо святлей і без аблямоўкі. На пярэдніх крылах можа прысутнічаць малюнак, утвораны хвалістымі лініямі, цёмнымі рыскамі і плямамі. У вяршыні крыла знаходзяцца дзве чорныя плямы. Заднія крылы жоўта-рыжой афарбоўкі, з чорнай перавяззю, якая праходзіць ля вонкавага краю крыла.

Арэал і месцапражыванне правіць

Арэал віду распасціраецца на тэрыторыі ад Заходняй Еўропы да Заходняй Сібіры, Цэнтральнай Азіі, паўночна-заходняй Індыі, Паўночнай Афрыкі. Від быў інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку, дзе ён сустракаецца і амаль усюды па тэрыторыі кантынента за выключэннем Грэнландыі і Карыбскага рэгіёна. Матылі сустракаюцца ў лясах, на лугах, на палетках, астэпненых схілах, парках, садах, балотах, пашах, зрэдку ў стэпах[1].

Час лёту правіць

Перыяд лёту матылькоў з мая па ліпень і верасень—кастрычнік[1].

Вусені правіць

Вусень характарызуецца афарбоўкай ад брудна-белай да цёмна-бурай з трыма светлымі лініямі на спіне і паяскамі, утворанымі цёмнымі плямамі. Сілкуецца многімі хмызнякамі і травяністымі раслінамі, уключаючы дзьмухавец, шчаўе, вінаград, капуста, лук, буракі, календула, хрызантэмы, вяргіні і многія іншыя[1].

Зноскі

  1. а б в г Ключко З. Ф. — Совки України / Совки Украины, серия Природа України — Раєвського, Киев, 2006. — ISBN 966-7016-39-0