One Voice (альбом)

(Пасля перасылкі з One Voice, альбом)

«One Voice»— дэбютны студыйны альбом выканаўцы музыкі кантры Білі Гілмэна.

One Voice
Вокладка альбома Білі Гілмэна «One Voice» (2000)
студыйны альбом Білі Гілмэна
Дата выпуску 20 чэрвеня 2000
Запісаны 1999-2000
Жанр Кантры
Працягласць 36:56
Прадзюсар Don Cook, David Malloy, Blake Chancey
Прафесійныя рэцэнзіі
Сінглы з One Voice
  1. «One Voice»
    Выпушчаны: 27 мая 2000
  2. «Oklahoma»
    Выпушчаны: 9 кастрычніка 2000
  3. «There's a Hero»
    Выпушчаны: 2001

Альбом быў запісаны і выдадзены ў Нешвіле ў 2000 годзе.

Неўзабаве альбом зрабіўся вельмі папулярным сярод прыхільнікаў кантры музыкі дзякуючы аднайменнаму хіту «One Voice». У 2001 годзе альбом быў намінаваны на «Грэммі» ў катэгорыі «Найлепшае Мужчынскае Вакальнае Выкананне ў стылі кантры».

Па версіі часопіса «Billboard» «One Voice» спыніўся на дасягненні 2-га радку ў топ-чарце кантры альбомаў. Асацыяцыя Гуказапісваючых Кампаній Амерыкі (RIAA) прысвоіла альбому сертыфікацыю «2х Platinum»[3].

Спіс кампазіцый правіць

One Voice
НазваАўтар Працягласць
1. «Little Things» Bobby Goldsboro 2:25
2. «I Think She Likes Me» Bob Regan, George Teren 3:07
3. «What's Forever For» Rafe VanHoy 3:27
4. «One Voice» Don Cook, David Malloy 4:10
5. «Spend Another Night» Skip Ewing, Malloy 3:46
6. «Little Bitty Pretty One» Robert Byrd 2:32
7. «The Snake Song» Bobby Braddock 3:12
8. «I Wanna Get to Ya» Gary Baker, Frank J. Myers, Malloy 3:37
9. «Oklahoma» John Allen, D. Vincent Williams 4:04
10. «There's a Hero» Cook, John Barlow Jarvis 3:26
11. «'Til I Can Make It on My Own» George Richey, Billy Sherrill, Tammy Wynette 3:11

Крытыка правіць

Альбом атрымаў адносна станоўчыя агляды ад крытыкаў, і быў добра прыняты як прыхільнікамі музыкі кантры так і іншымі слухачамі. У асноўным крытыкі бачылі неадпаведнасць паміж даволі дарослым зместам такіх песень як «Little Things» ці «'Til I Can Make It on My Own» і ўзростам юнага спевака. У той жа час шмат каго ўзрушыла тэма хатняга гвалту і грамадска-сацыяльных праблем, якая чырвонай стужкай праходзіць у «One Voice», «Oklahoma» і «What's Forever For».

Іншае правіць

Чатыры кампазіцыі з альбома з'яўляюцца кавер-версіямі. "I Think She Likes Me" з'яўляецца кавер-версіяй аднайменнай песні гурта The Moffatts запісанай у 1995 годзе. Астатнія кавер-версіі аддаюць дань павагі такім кантры-выканаўцам як Майкл Марцін Мерфі ("What's Forever For", 1982 год) і Тэмі Вайнет ('Til I Can Make It on My Own, 1976 год). Таксама ў альбоме можна пачуць новую інтэрпрэтацыю "Little Bitty Pretty One", якая была напісана ў 1957 годзе Боббі Дэем, а затым паспяхова выконвалася шэрагам вядомых спевакоў і гуртоў, сярод якіх былі легендарныя Jackson 5.

Для кожнага з трох сінглаў з альбома быў зняты адпаведны відэа-кліп. У 2000 годзе рэжысёр Трэй Фэнджой зрабіў відэа для "One Voice" i "Oklahoma", а ў 2001 годзе Брэнт Хэджкок зняў відэа для "There's a Hero".

Зноскі

  1. One Voice (альбом) (англ.) на сайце AllMusic
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 1 лютага 2013.
  3. RIAA's Gold & Platinum Program searchable database: Gilman. Праверана 2012-15-12. (англ.)