Opel Zafira — сямімесны кампактвэн на базе Opel Astra. У мадэльным шэрагу кампаніі Opel з 1999 года.

На некаторых рынках прадаецца пад маркамі Vauxhall, Holden або Chevrolet, у Японіі прадавалася пад назвай Subaru Traviq.

Zafira A правіць

 
Opel Zafira 1999-2003
 
Opel Zafira 2003-2005

Кампактвэн Opel Zafira A з'явіўся ў 1999 годзе, стаўшы першым аўтамабілем падобнага класа для кампаніі Opel. Асновай была расцягнутая і падоўжаная на 80 мм платформа Opel Astra G, які дэбютаваў годам раней.

У 2003 годзе Zafira зведала нязначны фэйсліфтынг. Аўтамабіль атрымаў новую, хромавую рашотку радыятара, а таксама новыя заднія ліхтары.

Выпуск аўтамабіляў першага пакалення завяршыўся ў 2005 годзе.

Рухавікі правіць

Zafira дэбютавала з бензінавымі рухавікамі серыі ECOTEC аб'ёмам 1,6 л (74 кВт / 100 к.с.), 1,8 л (85 кВт / 116 к.с.) і дызельным рухавіком 2,0 л (60 кВт / 82 к.с.) з сістэмай упырска паліва CommonRail і тубранаддзіманнем. У 2000 годзе магутнасць бензінавага 1,8 была павялічана да 92 кВт (125 к.с.)

У 2001 годзе шэраг дапоўнілі бензінавыя 1,6 (71 кВт / 97 к.с.); 2,0 турба (141 кВт / 192 к.с.); 2,2 (108 кВт / 147 к.с.) і дызельны 2,0 (74 кВт / 100 к.с.) з сістэмай упырска CommonRail (Bosch VP44) і тубранаддзіманнем (Garret T15). У 2002 дадаўся тубрадызельны 2,2 (92 кВт / 125 к.с.).

У 2003 годзе магутнасць бензінавага наддзіманага рухавіка 2,0 павялічана да 147 кВт (200 к.с.).

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2001[1]
  Бяспека пасажыраў   22
  Бяспека пешаходаў      13
Пратэставаны аўтамабіль:
Opel Zafira 1,8

Франтальны краш-тэст выявіў недастатковую структурную трываласць кузава[2]. Манекен-кіроўца стукнуўся аб руль галавой і грудзьмі. Ногі і калені пярэдніх седакоў таксама дрэнна абаронены ад удараў, а траўмабяспечныя педалі, якія пры аварыі павінны выпадаць з мацаванняў, сябе не апраўдалі і засталіся на сваіх месцах — пры правядзенні тэста сістэма складання педаляў PRS (Pedal Release System) не спрацавала належным чынам. Але пры бакавым краш-тэсце Zafira паказала сябе добра: хоць бакавыя падушкі тут звычайныя і не абараняюць галаву і плечы, ні адзін з датчыкаў манекена не зафіксаваў небяспечных нагрузак.

У выніку, з 6 баламі за франтальны удар і 16 за бакавы, машына атрымала рэйтынг бяспекі тры зоркі.

Zafira B правіць

 
Opel Zafira ІІ 2005-2008
 
Opel Zafira ІІ

Дэбют другога пакалення аўтамабіля Опель Зафіра адбыўся ў Еўропе ў 2005 годзе. Аўтамабіль атрымаў агульную платформу з Opel Astra H.

У 2008 годзе Zafira B падвергнулася рэстайлінгу.

Zafira B працягвала выпускацца да 2014 года, нягледзячы на запуск у 2012 годзе новага пакалення — Zafira Tourer C.

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2005[3]
  Бяспека дарослых пасажыраў   33
  Бяспека пасажыраў-дзяцей       37
  Бяспека пешаходаў      16
Пратэставаны аўтамабіль:
Opel Zafira 1.6 Enjoy

Zafira Tourer C правіць

 
Opel Zafira Tourer C

Трэцяе пакаленне Opel Zafira (афіцыйная назва Zafira Tourer) было прадстаўлена 25 верасня 2011 года на 15-й IAA у Франкфурце. Серыйная вытворчасць пачалася 14 студзеня 2012 года.

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2011[4]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 33,8 94%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,5 83%
  Бяспека пешаходаў 18,9 53%
  Актыўная бяспека 6 86%
Пратэставаны аўтамабіль:
Opel Zafira Tourer 2.0l Diesel CDTI Enjoy

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/opel/vauxhall/zafira/15553
  2. Краш-тест EuroNCAP: cемь компактвэнов и Nissan Almera // Авторевю : часопіс. — 2001. — № 12 (245). (руск.)
  3. https://www.euroncap.com/en/results/opel/vauxhall/zafira/15676
  4. https://www.euroncap.com/en/results/opel/vauxhall/zafira-tourer/10990

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць