Organic Maps — навігацыйная праграма з адкрытым зыходным кодам, распрацаваная супольнасцю, арыентаваная на прыватнасць.[5][6][7] У праграме няма адсочвання месцазнаходжання, збору даных і рэкламы. Паколькі даныя карты загружаюцца на прыладу, пошук, пракладка маршрутаў і навігацыя могуць працаваць без сігналу сотавага тэлефона, што ідэальна падыходзіць для падарожжаў па далёкіх пешаходных сцежках або ў месцах з дрэнным злучэннем. Organic Maps выкарыстоўвае даныя карты OpenStreetMap, атрыманыя краўдсорсінгам. Праграмма з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам, з прыярытэтам для развіцця супольнасці і супрацоўніцтва.[8]

Organic Maps
Выява лагатыпа
Маршрутызацыя вуліц
Маршрутызацыя вуліц
Тып мабільная праграма, лічбавая карта[d] і OpenStreetMap editor software[d]
Распрацоўшчык Organic Maps OÜ[d]
Напісана на C++, C, мова праграмавання, Java і Objective-C
Аперацыйная сістэма Android[2], iOS[2] і Linux[3]
Першы выпуск 2021
Апошняя версія
  • Android: 2024.03.05-04 (5 сакавіка 2024)[1]
Рэпазіторый https://github.com/organicmaps/organicmaps
Ліцэнзія Apache License, Version 2.0[d][4]
Сайт organicmaps.app (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асаблівасці правіць

Прыватнасць [9] правіць

  • Без рэкламы
  • Няма адсочвання месцазнаходжання
  • Няма збору даных

Аўтаномная навігацыя правіць

  • Пазасеткавыя карты і сігнал сотавай сувязі не патрабуецца [10]

Эканоміць зарад батарэі правіць

  • Эфектыўнае выкарыстанне акумулятара [9]

Навігацыя правіць

  • Пешыя прагулкі, язда на ровары, кіраванне аўтамабілем, грамадскі транспарт [10]

Інтэграцыя з OpenStreetMap правіць

Organic Maps абапіраецца на сумесныя намаганні ўдзельнікаў OpenStreetMap, прапаноўваючы актуальныя картографскія дадзеныя, прадстаўленыя супольнасцю.[8] Дзякуючы інтэграцыі з OpenStreetMap, Organic Maps забяспечвае карыстальнікам доступ да навігацыйнай інфармацыі, якая выкарыстоўваецца сотнямі праграм, а таксама магчымасць абнаўляць карты са зменамі ў дарогах, адрасах, прадпрыемствах, арыенцірах і г.д.

Гісторыя правіць

У 2011 годзе Юры Мельнічак, Аляксандр Борсук, Віктар Гавака і Сяргей Рачыцкі стварылі навігацыйную праграму MapsWithMe (пазней перайменаваную ў MAPS.ME).[11] У верасні 2015 года было прынята рашэнне зрабіць зыходны код MAPS.ME адкрытым. Пасля продажу MAPS.ME у 2020 годзе плацёжнаму сэрвісу Daegu Limited, Аляксандр Борсук і Віктар Гавака выкарысталі адкрыты зыходны код MAPS.ME, каб стварыць Organic Maps. Organic Maps захавала функцыі MAPS.ME як навігацыйнай праграмы, пры гэтым пазбавілася трэкераў карыстальнікаў і рэкламы, не патрабуе падключэння да знешніх сервераў і можа выкарыстоўвацца цалкам офлайн.[8] Першы публічны выпуск Organic Maps стаў даступны ў лічбавых крамах у жніўні 2021 года.

 
На Linux

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Release 2024.03.05-04-android · organicmaps/organicmaps Праверана 22 сакавіка 2024.
  2. а б https://organicmaps.app/ Праверана 16 жніўня 2023.
  3. https://aur.archlinux.org/packages/organicmaps-git Праверана 19 лістапада 2023.
  4. https://github.com/organicmaps/organicmaps/blob/master/NOTICE Праверана 2 чэрвеня 2021.
  5. Exodus Privacy Project report about Organic Maps (англ.). Exodus Privacy. Праверана 13 чэрвеня 2023.
  6. Popa. New Google Maps Alternative Promises Zero Ads, No Tracking (англ.). autoevolution (11 жніўня 2021). Праверана 10 снежня 2021.
  7. Organic Maps : une alternative à Google Maps gratuite et sans publicité (фр.). Geeko. Праверана 19 студзеня 2022.
  8. а б в Organic Maps - OpenStreetMap Wiki. wiki.openstreetmap.org. Праверана 21 верасня 2023.
  9. а б Organic Maps: Offline Hike, Bike, Trails and Navigation (англ.). organicmaps.app. Праверана 19 студзеня 2022.«Organic Maps: Offline Hike, Bike, Trails and Navigation». organicmaps.app. Retrieved 2022-01-19.
  10. а б I tried using the open source map application 'Organic Maps' that can be used outside the service area for free and without ads (англ.). GIGAZINE (26 чэрвеня 2021). Праверана 19 студзеня 2022.«I tried using the open source map application 'Organic Maps' that can be used outside the service area for free and without ads». GIGAZINE. 26 June 2021. Retrieved 2022-01-19.
  11. Belarusian startup Mapswithme wins Startup Monthly in LithuaniaGoalEurope (31 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 26 верасня 2022.

Спасылкі правіць