Parnassius charltonius — дзённы матылёк роду Parnassius сямейства Паруснікі (Papilionidae).

Parnassius charltonius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parnassius charltonius


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  213929
EOL  131940

Этымалогія назвы правіць

Відавая назва была дадзена ў гонар маёра брытанскага корпуса Х. Чарльтана, які лавіў насякомых у паўночнай Індыі, калекцыянера матылькоў[1].

Апісанне правіць

 
Паштовая марка Узбекістана, 2006

Размах крылаў матылька 75-80 мм. Афарбоўка крылаў жаўтлява-белая, з шэрым малюнкам на пярэдніх крылах. Пярэднія крылы па сваім вонкавым краі напаўпразрыстыя. Заднія крылы з вочкавымі плямамі чырвонага і сіняватага колераў па вонкавым краі[2].

Арэал правіць

Афганістан, Кыргызстан, Заходні Узбекістан, Таджыкістан, Пакістан, Паўночная Індыя (штат Джаму і Кашмір, Хімачал-Прадэш і Утаракханд), Тыбет і Кітай. Сустракаецца на добра асветленых сонцам горных камяністых схілах на вышынях 3000-4200 метраў над узроўнем мора[3]. У паўночна-заходніх Гімалаях сустракаецца на вышынях да 5000 метраў.

Біялогія правіць

За год развіваецца адно пакаленне. Лёт матылькоў адзначаецца з сярэдзіны ліпеня па верасень[3], у некаторых папуляцыях лёт адбываецца толькі ў цотныя гады[3]. Матылі вядуць выключна дзённы лад жыцця і актыўныя толькі ў сонечнае надвор'е. Маючы патрэбу ў дадатковым харчаванні, яны ахвотна наведваюць квітнеючыя расліны, у прыватнасці роду Чартапалох[3].

Размнажэнне правіць

Самкі пасля спарвання нясуць на сабе жорсткі хітынавы прыдатак на ніжнім баку брушка — сфрагіс (лац. — пячаць, пломба), які стварае самец падчас спарвання. Прызначэнне сфрагіса — выключэнне паўторнага апладнення самкі іншымі самцамі. У пахмурнае надвор'е маладыя вусені ўтвараюць навалы. Дарослы вусень жыве адзінкава. Актыўны толькі ў сонечнае надвор'е, а ў пахмурныя дні хаваецца пад камянямі. Звычайна зімуюць вусені. Яны развіваюцца на раслінах роду Corydalis — Corydalis gortschakovi і Corydalis stricta[3]. Вусені акукляюцца пад камянямі або ў ліставай падсцілцы ля кусцікаў кармавых раслін. Кукалка тоўстая, круглявая.

Падвіды правіць

 
Самка

Апісаныя формы і падвіды[4]:

  • Parnassius charltonius subsp. aenigma Dubatolov et Milko, 2003
  • Parnassius charltonius subsp. amabilis Bryk & Eisner, 1932
  • Parnassius charltonius subsp.anjuta Ju Ju Stshetkin & Kaabak, 1985
  • Parnassius charltonius subsp. basharianus Eisner, 1969
    • Parnassius charltonius var. bryki Haude, 1912
    • Parnassius charltonius var. chrysopicta Bryk, 1932
  • Parnassius charltonius subsp. corporaali Bryk, 1935
  • Parnassius charltonius subsp. deckerti Verity, 1879
    • Parnassius charltonius var. ducalis Boullet & Le Cerf, 1912
  • Parnassius charltonius subsp. eisnerianus Bryk, 1931
  • Parnassius charltonius subsp. ella Bryk, 1932
  • Parnassius charltonius subsp. flaugeri Eisner, 1978
  • Parnassius charltonius subsp. gehleni Eisner, 1932
  • Parnassius charltonius subsp. kabiri Eisner & Naumann, 1980
  • Parnassius charltonius subsp. kathae-Ruthae, Bryk, 1927
  • Parnassius charltonius subsp. mistericus Kaabak & LV Sotshivko & A V Titov, 1996
  • Parnassius charltonius subsp. naimus Eisner & Naumann, 1980
  • Parnassius charltonius subsp. nuristanus Eisner & Naumann, 1980
  • Parnassius charltonius subsp. otto Bryk & Eisner, 1932
  • Parnassius charltonius subsp. robertjan Eisner, 1959
  • Parnassius charltonius subsp. romanovi Grumm-Grshimaïlo, 1885
  • Parnassius charltonius subsp. sakai Eisner, 1978
  • Parnassius charltonius subsp. serenissimus Bryk, 1932
    • Parnassius charltonius var. princeps Honrath, 1888
  • Parnassius charltonius subsp. vaporosus Avinov, 1913
  • Parnassius charltonius subsp. voigti Bang-Haas, 1927
  • Parnassius charltonius subsp. wernickei Kotzsch, 1936

Зноскі

  1. Дарвінаўскі музей — Экспазіцыя музея — Апалон Чарлтона Архівавана 18 сакавіка 2008.
  2. Каабак Л. В., Сочивко А. В. «Матылькі свету» -М.: Аванта+, 2003 ISBN 5-94623-008-5
  3. а б в г д Tuzov et al.
  4. Parnassius of The World -.