Parotis marginata — від молей сямейства Crambidae.

Parotis marginata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parotis marginata Hampson, 1893


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  990162
EOL  479406

Апісанне правіць

Размах крылаў каля 30 мм. Яны насычана-зялёныя з карычневай рыскай па краях кожнага крыла[1].

Арэал правіць

Вядомы з Паўднёва-Усходняй Азіі, уключаючы Індыю, Бангладэш і Кітай, а таксама з Фіджы, Японіі і Аўстраліі, дзе ён вядомы з Паўночнай тэрыторыі і Квінсленда.

 
 

Спосаб жыцця правіць

Лічынкі харчуюцца на Alstonia scholaris, Gardenia jasminoides і відах роду Tabernaemontana. Маладыя лічынкі харчуюцца мякаццю лісця, пакідаючы шкілет з жылак. Было выяўлена, што на больш позніх узростах харчуюцца карой. Яны бледна-зялёныя з некалькімі прыпаднятымі чорнымі грудкамі на кожным сегменте і бледна-карычневай галавой. Жывуць у сховішчы, створаным са скручаных або злучаных лістоў, абцягнутых шоўкам. У гэтай хованцы адбываецца акукленне.

Зноскі

  1. Australian Insects. dead. Lepidoptera.butterflyhouse.com.au (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2011. Праверана 18 кастрычніка 2011.

Спасылкі правіць