Petrophassa — невялікі род галубоў, якія жывуць у Аўстраліі і роднасныя віду Henicophaps. Род ўключае 2 віды.

Petrophassa

Petrophassa rufipennis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Petrophassa Gould, 1841


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177227
NCBI  262133
EOL  20225

Склад роду правіць

Гэты род не з'яўляецца блізкароднасным шызаму голубу (Columba livia) або Columba rupestris, а таксама іншым відам галубоў Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Азіі.

Распаўсюджванне правіць

Прадстаўнікі роду жывуць у Аўстраліі.

Марфалогія правіць

Даўжыня цела вагаецца ад 28 да 31 см[1]. Палавы дымарфізм выяўлены толькі нязначна. Апярэнне цела, у асноўным, цемна-аліўкава-карычневага колеру. Галава, шыя, спіна і грудзі шэрыя.

Паводзіны правіць

У вялікай ступені прыстасаваныя да пражывання на паверхні зямлі ў засушлівых раёнах. Харчуюцца ў асноўным насеннем. Гняздо размяшчаецца прама на зямлі або на скальным агаленні. Кладка складаецца з двух яек, інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 16 да 18 дзён.

Зноскі

  1. Gerhard Rösler: Die Wildtauben der Erde — Freileben, Haltung und Zucht, Verlag M. & H. Schaper, Alfeld-Hannover 1996, ISBN 3-7944-0184-0, p.172

Літаратура правіць