Pieranačuješ — bolš pačuješ

другі студыйны альбом беларускага рок-гурта «Tlusta Lusta»

«Pieranačuješ — bolš pačuješ» — другі студыйны альбом беларускага рок-гурта «Tlusta Lusta», які быў выдадзены ў 2013 годзе.[2]

Pieranačuješ — bolš pačuješ
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Tlusta Lusta[d]
Дата выпуску чэрвень 2013
Жанр альтэрнатыўны рок і інды-рок
Прафесійныя рэцэнзіі

Спіс трэкаў правіць

НазваСловы Працягласць
1. «Блюз» Сяргей Прылуцкі 7:40
2. «Дэ Сад» Юрась Пацюпа 7:45
3. «Душа» Сяргей Грахоўскі 4:48
4. «Раманс» Францішак Ксаверы Агінскі 6:24
5. «Эратаграфія» Леанід Галубовіч 6:23
6. «Ён і яна» Леанід Дранько-Майсюк 6:27
7. «Модная жанчына» Уладзімір Лянкевіч 6:13
8. «Падаюць зоры» Алесь Бадак 6:08
9. «След» Адам Глобус 4:31
10. «Моладзь» Наталля Арсеннева 6:40
11. «Пацалунак» Аляксандр Кулінковіч 4:44

Крытыка правіць

Музычны крытык Ягор Цывілька адзначыў, што атрымаўся не індзі-рок, а годная альтэрнатыва:

  Гучанне стала больш цікавым і прадуманым, зрабіць «пад сябе» песні з вершаў беларускіх паэтаў у гурта атрымалася, хоць нейкай агульнай канцэпцыі ў выбары лірыкі не адчуваецца.  

Меркаванне музычнага журналіста Сяргея Будкіна пра альбом:

  …выглядае на зборнік адвольна расфарбаваных карцінак, і вылучыць зь яго адну ці парачку самых яркіх не ўяўляецца магчымым.  

Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі адзначыў, што альбом расчараваў і не ўразіў:

  Вельмі размытыя, невыразныя мэлёдыі, якія ўзьніклі на глебе, як мне падалося, адсутнасьці разуменьня ўнутранай мэлёдыкі вершаў, якая безумоўна ёсьць.  

Удзельнікі запісу правіць

Зноскі

  1. Tlusta Lusta "Переначуеш – больш пачуеш" (+аўдыё). Experty.by (10 верасня 2013). Праверана 24 лютага 2022.
  2. Pieranačuješ — bolš pačuješ. Музыка тлустых. Тузін Гітоў (30 мая 2014). Праверана 24 лютага 2022.

Спасылкі правіць