PlayStation 2 (яп.: プレイステーション2) — другая гульнявая прыстаўка, выпушчана кампаніяй Sony, спадкаемніца PlayStation і папярэдніца PlayStation 3. Пра пачатак распрацоўкі было абвешчана ў сакавіку 1999 года, продаж кансолі ў Японіі распачалася 4 сакавіка 2000 года, у Паўночнай Амерыцы — 26 кастрычніка 2000 года і ў Еўропе — 24 лістапада 2000 года.

Афіцыйная эмблема PlayStation 2
PlayStation 2
Распрацоўшчык Sony
Вытворца Sony Computer Entertainment
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг Японіі 4 сакавіка 2000
Сцяг ЗША 26 кастрычніка 2000
Сцяг ЕС 24 лістапада 2000
Падтрымка прыпынена 28 снежня 2012
Прададзена штук 158 700 000
Носьбіт DVD, CD
Аперацыйная сістэма невядома
ЦП Emotion Engine[d]
Аператыўная памяць 32 мегабайт і 4 мегабайт
ГП Graphics Synthesizer[d]
Інтэрфейсы IEEE 1394[d] і USB
Бэстсэлер Grand Theft Auto: San Andreas (20,81 млн. экз.)
Папярэднік PlayStation
Паслядоўнік PlayStation 3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PS2 — гульнявая прыстаўка шостага пакалення, якая стала самай папулярнай гульнявой прыстаўкай у гісторыі відэагульняў. Станам на 2011 год у свеце прададзена больш за 154 мільёны экзэмпляраў PS2. З пачатку 2013 года вытворчасць спынена[1].

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Кансоль можна ўсталёўваць як вертыкальна, так і гарызантальна; для вертыкальнага становішча выпускаецца спецыяльная падстаўка. Прыстаўка мае 64-разрадны цэнтральны працэсар Emotion Engine (MIPS IV) з тактавай частатой 294,912 МГц. Аб’ём АЗП складае 32 МБ RDRAM, відэапамяці — 4 МБ. Графічны працэсар Graphics Synthesizer з частатой 147 МГц забяспечвае малюнак дазволам ад 320х240 до 1920х1080i.

PlayStation 2 мае два USB-парты і порт IEEE 1394, 2 раздымы для геймпадаў, 2 слоты карт памяці, камбінаваны аўдыё/відэавыхад, лічбавай аптычны выхад. Жорсткі дыск можа быць усталяваны ў адсек пашырэння на задняй панэлі кансолі.

У PlayStation 2 маюцца два раздыма для падлучэння геймпадаў, для падключэнне дадатковых след дакупляць спецыяльны кантролер. PS2 здольная працаваць з геймпадам першай PlayStation[2].

Магчымасці правіць

PlayStation 2 запускае відэагульні на CD-ROM і DVD-ROM. Акрамя таго, кансоль можа прайграваць аўдыё CD і фільмы на DVD, а таксама сумяшчальная з першай PlayStation. PS2 падтрымлівае карты памяці PlayStation і кантралёры, але пры гэтым карты памяці PS1 працуюць толькі з гульнямі для PS1, а кантралёры падтрымліваюць не ўсе функцыі, прадугледжаныя ў гульнях для PS2.

Пасля ўстаноўкі сеткавай карты некаторыя гульні для PlayStation 2 адкрываецца магчымасць шматкарыстальніцкай гульні праз інтэрнэт у гульнях, дзе гэта прадугледжана. Замест адзінага сэрвісу з сістэмай аплаты па падпісцы, сэрвісы для шматкарыстальніцкіх гульняў PlayStation 2 прадастаўляюцца выдаўцамі.

Гульні правіць

Для PlayStation 2 выйшла 2501 гульня, з іх 18 сталі бестселерамі, прададзена больш 5 млн. копій[3]:

Зноскі

  1. PlayStation 2 manufacture ends after 12 years. Theguardian (4 січня 2013).
  2. Console Specs. Angelfire.
  3. PlayStation 2 - VGChartz. www.vgchartz.com. Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі правіць