qBittorrent — свабодны шматплатформенны кліент для працы з пратаколам BitTorrent, з графічным інтэрфейсам, напісаным на бібліятэцы Qt. Для працы з торэнтамі выкарыстоўваецца бібліятэка libtorrent-rasterbar. Распрацоўка пачалася ў сакавіку 2006 года і працягваецца да гэтага часу.

qBittorrent 3.0.11 у Ubuntu 12.04

qBittorrent імкнецца быць легкаважным, магутным, інтуітыўна зразумелым, візуальна прывабным і даваць столькі дадатковых функцый, даступных у іншых кліентах, колькі магчыма. qBittorrent мае падобны да μTorrent інтэрфейс, каб карыстальнікі μTorrent маглі лёгка пераключыцца на qBittorrent.

Гісторыя правіць

Распрацоўку ў сакавіку 2006 года пачаў Крыстоф Дзюмэ, які тым часам вучыўся ў Тэхналагічным універсітэце горада Бельфор-Манбельяр у Францыі. 24 чэрвеня 2013 актыўны ўдзельнік qBittorrent-супольнасці sledgehammer999 стаў новым даглядчыкам (англ. maintainer) праекту. Але Крыстоф па-ранейшаму з'яўляецца актыўным удзельнікам праекту.

Магчымасці правіць

  • Можа спампоўваць файлы паслядоўна (зручна для перадпрагляду відэа).
  • Шматмоўнасць. Перакладзены на 39 моў, у тым ліку на беларускую.
  • Добра інтэграваная пошукавая сістэма, якую лёгка пашырыць пры неабходнасці.
    • Адначасовы пошук на найбольш вядомых пошукавых сайтах па торэнтах.
    • Можна шукаць па катэгорыях (кнігі, музыка, анімэ і г.д.).
  • Падтрымка ўсіх пашырэнняў пратаколу BitTorrent: DHT, Peer Exchange, Full encryption, Magnet/BitComet URI і г.д.
  • Адлеглае кіраванне праз вэб-інтэрфейс, амаль ідэнтычны стандартнаму інтэрфейсу.
  • Пашыраны кантроль над трэкерамі, пірамі і торэнтамі.
    • Пошукавы фільтр для змесціва торэнтаў.
    • Чарга і прыярэтызацыя торэнтаў.
    • Выбар змесціва торэнтаў.
    • Наданне торэнтам цэтлікаў і кіраванне паводле іх.
  • Падтрымка UPnP/NAT-PMP.
  • Стваральнік торэнтаў.
  • Пашыраная падтрымка RSS з фільтрамі (у тым ліку рэгулярныя выразы).
  • Кіраўнік абмежавання хуткасці.
  • IP-фільтраванне (eMule- і PeerGuardian-сумяшчальнае).
  • Падтрымка IPv6.
  • Можа выступаць у якасці трэкера.
  • Магчымасць выключэння кампутара ці выхаду з праграмы па сканчэнні задач.

Падтрымка АС правіць

qBittorrent працуе на Linux, Mac OS X, Windows, OS/2 і FreeBSD. На афіцыйным сайце можна спампаваць зборкі для Windows і Mac OS X і ўласнаручнае збудаванне з зыходнага коду. Для Ubuntu існуюць стабільны і нестабільны PPA-рэпазіторыі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць