rTorrent — тэкставы кліент BitTorrent, напісаны на мове C++ для Linux і іншых Unix‐падобных аперацыйных сістэм, на аснове бібліятэкі libTorrent (не блытаць з libtorrent).

rTorrent
rTorrent 0.5.3, які сцягвае вобраз CD
Тып Кліент BitTorrent
Напісана на C++
Інтэрфейс ncurses[d]
Аперацыйная сістэма UNIX‐падобныя
Апошняя версія 0.9.2
0.13.2 (lib) (20 красавіка 2012 (rTorrent)
20 красавіка 2012 (libTorrent))
Ліцэнзія GNU GPL
Сайт libtorrent.rakshasa.no

Ужывае бібліятэку ncurses для вываду. Прыкметны непатрабаванасцю да сістэмных рэсурсаў.

rTorrent — вольнае праграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License.

Кіраванне кліентам правіць

Кіраванне кліентам ажыццяўляецца з дапамогай клавіятуры. Магчыма таксама кіраванне змяшчэннем торэнт-файлаў у загадзя вызначаны каталог. Таксама існуе вялікая колькасць frontend'аў да rtorrent ад іншых распрацоўнікаў, якія дазваляюць кіраваць кліентам лакальна ці дыстанцыйна праз пратакол XML-RPC.[1]

Ужыванне правіць

Выкарыстоўваецца ў сеткавых назапашвальніках у якасці ўбудаванага торэнт-кліента.[2]

Зноскі

  1. UtilsList – The libTorrent and rTorrent Project Архівавана 12 ліпеня 2009.
  2. Двухдисковый сетевой накопитель i-Stor iS02GL. iXBT. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 8 лютага 2011.

Спасылкі правіць